Для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, якія маюць абавязацельствы па аплаце ў сістэме BelToll, плата за карыстанне платнымі дарогамі ўносіцца праз пакупку электроннай віньеткі. Зрабіць гэта можна на сайце ev.beltoll.by ці ў любым пункце абслугоўвання BelToll. Электронная віньетка — гэта віртуальны дазвол у сістэме BelToll на карыстанне платнымі дарогамі Беларусі ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху на працягу пэўнага перыяду. Неабходнасці размяшчаць на транспартным сродку якія-небудзь дадатковыя прылады або апазнавальныя знакі няма — падчас праезду ТС платнай дарозе сістэма аўтаматычна вызначае наяўнасць сапраўднай электроннай віньеткі, параўноўваючы нумарны знак на ТС з данымі, уведзенымі падчас яе куплі.
У выпадку адсутнасці сапраўднай электроннай віньеткі сістэма фіксуе парушэнне, інфармацыя аб якім перадаецца ў Транспартную інспекцыю.
Перыяд дзеяння электроннай віньеткі | Памер платы за электронную віньетку, еўра |
15 каляндарных дзён | 20 |
30 каляндарных дзён | 31 |
1 каляндарны год * | 107 |
* Электронная віньетка, аплачаная на каляндарны год, дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама на працягу апошніх 15 каляндарных дзён папярэдняга года (гэта значыць, з 17 па 31 снежня ўключна) і першых 15 каляндарных дзён наступнага года (з 1 па 15 студзеня ўключна).
У выпадку набыцця электроннай віньеткі на каляндарны год 17 снежня папярэдняга каляндарнага года і пазней пачатак тэрміну дзеяння такой віньеткі вызначаецца момантам набыцця, зваротнай сілы такія электронныя віньеткі не маюць».
Набыць электронную віньетку таксама можна ў любым пункце абслугоўвання BelToll.
Увага! Адказнасць за карэктнасць даных аб транспартным сродку (краіна рэгістрацыі і рэгістрацыйны знак), якія ўносяцца падчас куплі, нясе карыстальнік. Для ўвядзення рэгістрацыйнага знака неабходна кіравацца інфармацыяй, прыведзенай у пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку, і выкарыстоўваць літарныя і лічбавыя сімвалы БЕЗ УВОДУ ДАДАТКОВЫХ СІМВАЛАЎ /-:#;) і г. д. і прабелаў, напрыклад BMTS719E. Грашовыя сродкі, унесеныя за электронную віньетку, набытую для транспартнага сродку, у тым ліку ТС, даныя якога былі ўведзены некарэктна, вяртанню не падлягаюць.
Відэаінструкцыя па электроннай віньетцы