Электронны зварот
Для падачы прэтэнзіі/звароту ў электронным выглядзе карыстальніку неабходна прайсці аўтарызацыю. Для гэтага неабходна ўнесці адрас электроннай пошты, паставіць сцяжок «Я не робат» і націснуць «Адправіць».
Пасля таго як з’явіцца паведамленне «Запыт адпраўлены», на пазначаны карыстальнікам электронны адрас прыйдзе спасылка для падачы прэтэнзіі/звароту. Па спасылцы адкрыецца форма для запаўнення і выбару тыпу звароту. Спасылка можа быць дастаўлена на электронны адрас на працягу 5 хвілін.
Працэс падачы прэтэнзіі па пошце
Згодна з п. 69 Палажэння аб парадку спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2013 № 340 (далей – Палажэнне), усе спрэчкі і рознагалоссі ў сувязі з карыстаннем платнай дарогай, налічэннем і спагнаннем платы за праезд, у тым ліку платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме і платы ў павялічаным памеры, вырашаюцца шляхам накіравання прэтэнзій.
Згодна з п. 70 Палажэння, прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і спагнаннем платы за праезд, у тым ліку платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме, прад’яўляюцца ў дзяржаўную ўстанову «Белаўтастрада» па адрасе: 220073, г. Мінск, зав. 4-ы Загарадны, д. 58а.
Згодна з п. 76 Палажэння, прэтэнзіі ў сувязі з налічэннем і спагнаннем платы ў павялічаным памеры прад'яўляюцца ў дзяржаўную ўстанову «Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» па адрасе: 220088, г. Мінск, вул. Смаленская, д. 15, каб. 717.
Згодна з п. 1 арт. 12 Закону Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», звароты грамадзян выкладаюцца на беларускай або рускай мове. Пісьмовыя адказы выкладаюцца на мове звароту (прэтэнзіі).
Звяртаем увагу, што пры падачы прэтэнзіі па налічэнні і спагнанні платы ў павялічаным памеры неабходна прадставіць копіі наступных дакументаў:
- акта парушэння парадку аплаты за праезд транспартных сродкаў;
- прыкладання да акта парушэння;
- квітанцыі аб аплаце (пры наяўнасці).
Падача прэтэнзii ў пункце абслугоўвання
Акрамя паштовага і электроннага адпраўлення прэтэнзію/зварот можа падаць у любым пункце абслугоўвання сістэмы BelToll. Інфармацыя аб размяшчэнні пунктаў абслугоўвання і графікі іх працы знаходзяцца ў раздзеле Карта платных дарог і пунктаў.