Агульныя пытанні
Дзе можна атрымаць інфармацыю пра сістэму BelToll?
Інфармацыю пра сістэму BelToll можна атрымаць:
- на сайце www.beltoll.by;
- па тэлефонах Інфалініі (званок аплачваецца па тарыфах аператара):
- Гарадскі +375 17 279 87 98
- А1 +375 44 798 95 95
- MТС +375 29 798 95 95
- Life +375 25 798 95 95
- у пунктах абслугоўвання кліентаў.
Дзе размешчаны пункты абслугоўвання кліентаў?
Пункты абслугоўвання кліентаў размешчаны пераважна на заправачных станцыях уздоўж платных дарог і каля пагранічных пунктаў пропуску; яны абазначаны асаблівым чынам.
Якія магчымасці прапануе партал www.beltoll.by?
На сайце даступны:
- актуальныя даныя аб сістэме BelToll;
- інфармацыя пра тарыфы;
- карта сеткі платных дарог;
- калькулятар плацяжоў;
- пошук пунктаў абслугоўвання кліентаў і поўны іх спіс з адрасамі і часам працы;
- магчымасць папярэдняй рэгістрацыі;
- доступ у Асабісты кабінет, з дапамогай якога ажыццяўляецца ў тым ліку падключэнне функцый «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» і «Аплата праезду па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме»;
- набыццё электроннай віньеткі для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны;
- карысныя спасылкі.
Якія магчымасці прапануюць пункты абслугоўвання?
У пунктах абслугоўвання можна:
- атрымаць поўную інфармацыю пра сістэму BelToll;
- праверыць стан свайго рахунку;
- для дагавораў у рэжыме перадаплаты — зарэгістраваць транспартны сродак у сістэме і заключыць дагавор, унесці закладны кошт бартавой прылады падчас яе атрымання, папоўніць рахунак, скасаваць дагавор, вярнуць бартавую прыладу і г. д.;
- замяніць бартавую прыладу (а таксама правесці праверку функцыянальнасці бартавой прылады);
- атрымаць бартавую прыладу, калі рэгістрацыя ў сістэме BelToll была праведзена праз эмітэнта паліўнай карты, а таксама зняць транспартны сродак з уліку ў сістэме і скасаваць дагавор карыстання платнымі дарогамі;
- паведаміць пра згубу і крадзеж бартавой прылады;
- атрымаць інфармацыйныя матэрыялы па тарыфах і сетцы платных дарог;
- падключыць функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» і «Аплата праезду па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме»;
- унесці плату па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе;
- набыць электронную віньетку для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны;
- падаць прэтэнзію, звязаную з функцыянаваннем сістэмы BelToll.
Якую інфармацыю і магчымасці прапануе Інфалінія?
Інфалінія прапануе інфармацыю аб сістэме BelToll і ажыццяўляе інфармацыйную падтрымку па іншых пытаннях функцыянавання сістэмы BelToll.
На якіх дарогах Рэспублікі Беларусь дзейнічае сістэма BelToll?
Сістэма BelToll — электронная сістэма збору платы за праезд па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь — уведзена ў камерцыйную эксплуатацыю 01.08.2013. Спіс платных сегментаў, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, а таксама карта платных дарог даступныя на сайце beltoll.by.
Што такое BelToll?
BelToll — гэта электронная сістэма збору платы за праезд, заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях. Электронная сістэма збору платы за праезд у рэжыме свабоднага шматпалоснага руху забяспечвае абмен інфармацыяй паміж прыёмаперадатчыкамі, усталяванымі на парталах спагнання платы, і бартавымі прыладамі або фіксуе наяўнасць у транспартным сродку з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны сапраўднай электроннай віньеткі, што дазваляе ажыццяўляць збор платы з карыстальнікаў дарогі аўтаматычна, без неабходнасці зніжэння хуткасці або выбару канкрэтнай паласы руху.
Што такое электронная віньетка?
Электронная віньетка — гэта віртуальны дазвол у сістэме BelToll на карыстанне платнымі дарогамі Беларусі ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху на працягу пэўнага перыяду. Неабходнасці размяшчаць на транспартным сродку якія-небудзь дадатковыя прылады або апазнавальныя знакі няма — падчас праезду ТС платнай дарозе сістэма аўтаматычна вызначае наяўнасць сапраўднай электроннай віньеткі, параўноўваючы нумарны знак на ТС з данымі, уведзенымі падчас яе куплі.
Гэты спосаб аплаты даступны толькі для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, якія маюць абавязацельствы па аплаце ў сістэмеBelToll.
Абавязацельствы па аплаце
Для якіх транспартных сродкаў аплата праезду з’яўляецца абавязковай?
Аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаны ўсе транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў, а таксама транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, НЕ зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў.
Ці залежыць стаўка платы за праезд ад экалагічнага класа транспартнага сродку?
Не. Экалагічны клас транспартнага сродку не ўплывае на памер стаўкі платы.
Як вызначаецца тарыф на праезд?
Тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах зацверджаны Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 года № 21.
Як разлічыць памер платы за праезд па платнай дарозе?
Для транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны памер платы залежыць ад перыяду, на які набываецца электронная віньетка (15 або 30 дзён ці 1 каляндарны год).
Кіроўцы транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны могуць скарыстацца Калькулятарам платы, які размешчаны на вэб-сайце і дае магчымасць правесці адпаведныя разлікі. Пасля ўнясення інфармацыі аб маршруце з указаннем пачатковага і канцавога пунктаў, катэгорыі транспартнага сродку і колькасці яго восей калькулятар платы прапануе маршрут і пакажа арыенціровачны час у дарозе і меркаваны памер платы за праезд па выбраным участку платнай дарогі.
Калькулятар платы наладжаны на разлік маршруту менавіта па платных дарогах, аднак карыстальнік можа самастойна прыняць рашэнне, якімі дарогамі ён скарыстаецца для перамяшчэння па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Як разлічваецца памер плацяжу ў сістэме BelToll?
Памер плацяжу ў электроннай сістэме BelToll (за выключэннем плацяжу за электронную віньетку) залежыць ад:
- працягласці платнага ўчастка дарогі;
- колькасці восей транспартнага сродку.
Якія транспартныя сродкі вызвалены ад аплаты праезду?
Ад аплаты праезду па платных дарогах вызвалены:
- транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія), з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, а таксама прычэпы, якія яны буксіруюць;
- транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС, увезеныя фізічнымі асобамі на мытную тэрыторыю дзяржаў — членаў ЕАЭС альбо набытыя фізічнымі асобамі на тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, а таксама прычэпы, якія яны буксіруюць, — на працягу 10 дзён адпаведна з дня іх выпуску мытнымі органамі для абароту на мытнай тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕАЭС без абмежаванняў адносна карыстання і распараджэння або з дня іх набыцця;
- транспартныя сродкі з выдадзенымі ў замежнай дзяржаве часовымі (транзітнымі) рэгістрацыйнымі знакамі, набытыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць, гаспадарчае веданне або аператыўнае кіраванне і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- мапеды і матацыклы;
- колавыя трактары і самаходныя машыны, зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння *;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку *;
- маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў*;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый*;
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах перавозкі грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў**.
*Уладальнікам гэтых транспартных сродкаў неабходна ў абавязковым парадку звярнуцца ў ДУ «Белаўтастрада» 220073, г. Мінск, 4-ты Загарадны завулак, 58а) для заключэння дагавора карыстання платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад аплаты праезду. Форму заявы на заключэнне дагавора можна спампаваць тут.
**Уладальнікам гэтых транспартных сродкаў неабходна ў абавязковым парадку падаць дакументы(заяву ўстаноўленай формы і дакументы, якія пацвярджаюць перавозку гуманітарнага грузу) у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вул. Чырвонаармейская, 7, 220030, г. Мінск, тэл. 2-22-70-29, інтэрнэт-сайт: www.dha.gov.by) за 12 рабочых дзён да пачатку перамяшчэння гуманітарнага грузу па платных аўтамабільных дарогах.
Сістэма BelToll
Дзе размяшчаюцца станцыі збору платы? Як абазначаны ўчасткі платнай дарогі?
Станцыі збору платы размешчаны на разліковых сегментах платных аўтамабільных дарог. Платныя дарогі абазначаны адпаведнымі знакамі, устаноўленымі ўздоўж платных дарог і на дарогах, якія прымыкаюць да іх.
Як кантралюецца выкананне вадзіцелямі парадку аплаты праезду? Што здарыцца, калі на ТС, які перамяшчаецца па платнай дарозе, не будзе ўсталявана бартавая прылада або адсутнічае сапараўдная электронная віньетка?
Выкананне парадку карыстання платнымі дарогамі забяспечваюць стацыянарныя і мабільныя пункты кантролю Транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У выпадку выяўлення парушэння з уласніка (уладальніка) транспартнага сродку спаганяецца плата ў павялічаным памеры.
Якімі правамі валодаюць службовыя асобы Транспартнай інспекцыі і на чым грунтуецца іх дзейнасць?
Згодна з пунктам 11 Палажэння аб асобных пытаннях спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2012 года № 426, упаўнаважаныя службовыя асобы Транспартнай інспекцыі мае права кантраляваць выкананне парадку карыстання платнай аўтамабільнай дарогай, у тым ліку шляхам:
- спынення транспартных сродкаў;
- выкарыстання тэхнічных сродкаў, якія забяспечваюць праверку карэктнасці працы прылады электроннай аплаты, кантроль за ўнясеннем платы за карыстанне платнай аўтамабільнай дарогай;
- блакіроўкі колаў, затрымання і (або) прымусовай адбуксіроўкі (эвакуацыі) транспартнага сродку на стаянку пад аховай у выпадку фіксацыі парушэння.
Па якім прынцыпе працуе сістэма BelToll?
Сістэма BelToll заснавана на тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях (DSRC) і ўключае некалькі асноўных элементаў. Прынцып работы сістэмы можна сцісла апісаць наступным чынам.
Над палатном дарогі, якая ўваходзіць у сістэму BelToll, усталяваны спецыяльныя металічныя рамкі — парталы спагнання платы, абсталяваныя прыёмаперадатчыкамі.
Калі пад парталам праязджае транспартны сродак з максімальна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, адбываецца абмен інфармацыяй з бартавой прыладай, усталяванай на яго лабавым шкле, і з рахунку бартавой прылады аўтаматычна спісваецца плата за праезд па пэўным участку дарогі. Неабходнасці зніжаць хуткасць або змяняць паласу руху для гэтага няма.
Розныя гукавыя сігналы бартавой прылады апавяшчаюць кіроўцу аб дазволе працягваць рух або аб неабходнасці наведаць пункт абслугоўвання.
Калі пад парталам праязджае транспартны сродак з максімальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, абсталяванне, усталяванае на станцыях спагнання платы, фіксуе наяўнасць у ім сапраўднай электроннай віньеткі.
Ці адпавядае сістэма BelToll еўрапейскім стандартам?
Так, BelToll адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам і з’яўляецца самай сучаснай сістэмай збору платы за праезд, заснаванай на тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях.
Эксплуатацыя бартавой прылады, а таксама праходжанне станцый аплаты бяспечна для здароўя.
Бартавыя прылады
Што такое бартавая прылада?
Бартавая прылада, або прылада электроннай аплаты, — гэта невялікі прыбор, які ўсталёўваецца ў транспартным сродку з максімальна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны і дазваляе карыстацца сістэмай BelToll. Дзякуючы яму плата за карыстанне платнай дарогай спісваецца аўтаматычна, калі транспартны сродак праязджае пад станцыямі збору платы, размешчанымі над праезнай часткай. Бартавую прыладу, якая сілкуецца ад убудаванага акумулятара, можна лёгка зафіксаваць на ўнутраным баку лабавога шкла, пры гэтым падключэнне да крыніцы харчавання ў транспартным сродку не патрабуецца. Бартавую прыладу можна атрымаць у пунктах абслугоўвання кліентаў пасля рэгістрацыі транспартнага сродку ў сістэме, унясення закладнога кошту і мінімальнай сумы перадаплаты.
Як выглядае бартавая прылада?
Падрабязная інфармацыя пра тыпы бартавых прылад прыводзіцца ў раздзеле «Бартавая прылада».
Як вярнуць заклад за бартавую прыладу?
Пасля вяртання спраўнай бартавой прылады ў любы пункт абслугоўвання BelToll карыстальніку будзе вернуты заклад.
Заклад НЕ вяртаецца, калі:
- бартавая прылада пашкоджана;
- на бартавой прыладзе ёсць староннія надпісы ці наклейкі;
- бартавая прылада лічыцца ў спісе зніклых або выкрадзеных;
- з моманту апошняй аперацыі ў сістэме BelToll прайшло тры гады;
- бартавая прылада заблакіравана.
Як зразумець, што бартавая прылада не працуе як трэба? Што рабіць у такіх выпадках?
Спраўная бартавая прылада выдае гукавыя сігналы падчас праходжання транспартнага сродку пад станцыямі збору платы. Калі гукавы сігнал адсутнічае — бартавая прылада няспраўная.
Аб няспраўнасці бартавой прылады таксама можа сведчыць адсутнасць светлавога сігналу падчас націскання кнопкі на ёй.
Няспраўную або пашкоджаную бартавую прыладу трэба замяніць у пункце абслугоўвання кліентаў.
Як памяняць колькасць восей на бартавой прыладзе для грузавых аўтамабіляў?
Базавая колькасць восей грузавога транспартнага сродку вызначаецца падчас рэгістрацыі ў сістэме, і карыстальнік не можа самастойна змяніць яе на меншую. Вадзіцель заўсёды павінен вызначаць актуальную колькасць восей ТС, уключаючы прычэпы і паўпрычэпы, якія буксіруюцца і згодна з правіламі буксіроўкі іншых транспартных сродкаў. Вадзіцелям дамоў-аўтафургонаў і прыраўнаваных да іх катэгорый ТС таксама неабходна вызначаць колькасць восей, уключаючы прычэпы і паўпрычэпы і згодна з правіламі буксіроўкі іншых транспартных сродкаў.
Вадзіцель нясе адказнасць за карэктнае вызначэнне колькасці восей аўтамабіля!
Як усталяваць бартавую прыладу ў аўтамабілі?
Бартавую прыладу трэба ўсталяваць строга ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам карыстальніка, а таксама Дадаткам да кіраўніцтва.
Ці можна карыстацца маёй бартавой прыладай у іншых еўрапейскіх сістэмах электроннага збору платы за праезд?
Не, выкарыстанне бартавой прылады з сімвалам BY абмяжоўваецца толькі сістэмай BelToll.
Ці трэба мяняць налады бартавой прылады перад выкарыстаннем?
Перад выездам на платную дарогу вадзіцелі транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны (акрамя аўтобусаў) абавязаны вызначыць на бартавой прыладзе фактычную колькасць восей.
Ці трэба здымаць бартавую прыладу і класці яе ў ахоўны чахол перад выездам за мяжу?
Не, бартавая прылада прызначана для выкарыстання толькі ў сістэме электроннага збору платы за праезд BelToll, і за межамі Рэспублікі Беларусь грашовыя сродкі з рахунку бартавой прылады спісвацца не будуць.
Што рабіць у выпадку змены рэгістрацыйнага знака аўтамабіля? Ці патрабуецца замена бартавой прылады ў такім выпадку?
У бартавой прыладзе захоўваецца інфармацыя аб транспартным сродку для яго ідэнтыфікацыі, у тым ліку даныя аб рэгістрацыйным знаку. У выпадку змены рэгістрацыйнага знака, каб пазбегнуць фарміравання парушэнняў парадку аплаты праезду, неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання, зняць транспартны сродак са старым рэгістрацыйным знакам з уліку ў сістэме і зарэгістраваць у сістэме транспартны сродак з новым рэгістрацыйным знакам.
Што рабіць у выпадку згубы або крадзяжу бартавой прылады?
Пра згубу або крадзеж бартавой прылады трэба неадкладна паведаміць, пазваніўшы на нумар Інфалініі або звярнуўшыся ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў. Бартавая прылада будзе заблакіравана, каб выключыць магчымасць яе далейшага выкарыстання. Для атрымання новай бартавой прылады карыстальнік павінен унесці заклад яшчэ раз. Заклад за згубленую або скрадзеную прыладу не вяртаецца.
Што рабіць, калі акумулятар бартавой прылады разраджаецца? Ці трэба зараджаць акумулятар прылады, як акумулятар мабільнага тэлефона?
У выпадку разрадкі акумулятара бартавой прылады (пра нізкі ўзровень зараду акумулятара, а таксама пра амаль зрасходаваны баланс вы даведаецеся праз двухразовы гукавы сігнал) трэба звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання кліентаў для бясплатнай замены бартавой прылады.
У выпадку поўнай разрадкі акумулятара гукавы сігнал будзе адсутнічаць. Сярэдні час службы акумулятара бартавой прылады складае каля 5 гадоў.
Што азначаюць розныя гукавыя і светлавыя сігналы бартавой прылады?
Каб праверыць статус бартавой прылады, націсніце на кнопку і ўтрымлівайце яе не менш за 2 секунды. У выніку пачне мігаць індыкатар «Х» і індыкатар фактычнай колькасці восей «2, 3 ці 4».
1 раз зялёны | БП у парадку |
2 разы зялёны | БП у парадку, але ўзровень зараду акумулятара нізкі або баланс рахунку БП амаль зрасходаваны / нізкі. Калі баланс рахунку БП амаль зрасходаваны / нізкі (толькі для рахункаў з перадаплатай), трэба яго папоўніць. У любым выпадку звярніцеся ў пункт абслугоўвання. |
4 разы чырвоны | БП НЕ ў парадку. Неадкладна звярніцеся ў пункт абслугоўвання і (або) на Інфалінію BelToll. |
Індыкатар не мігае | БП НЕ ў парадку. Неадкладна звярніцеся ў пункт абслугоўвання і (або) на Інфалінію BelToll. |
Падчас праезду пад станцыямі збору платы БП выдае наступныя гукавыя сігналы:
1 зумерны сігнал | Аплата прайшла паспяхова. |
2 зумерныя сігналы | Аплата прайшла паспяхова, але ўзровень зараду акумулятара БП нізкі або баланс яе рахунку амаль зрасходаваны / нізкі. Калі баланс рахунку БП амаль зрасходаваны / нізкі (толькі для рахункаў з перадаплатай), трэба яго папоўніць. У любым выпадку звярніцеся ў пункт абслугоўвання. |
4 зумерныя сігналы | Аплата НЕ прайшла. Неадкладна звярніцеся ў пункт абслугоўвання і (або) на Інфалінію BelToll. |
Зумерны сігнал адсутнічае | Аплата НЕ прайшла. Неадкладна звярніцеся ў пункт абслугоўвання і (або) на Інфалінію BelToll. |
Рэгістрацыя ў сістэме BelToll ТС больш за 3,5 тоны
У чым перавагі дагавораў у рэжыме аплаты па факце?
Дагавор карыстання платнай дарогай у рэжыме аплаты па факце заключаецца праз эмітэнта паліўных карт. Вам трэба наведаць пункт абслугоўвання кліентаў толькі аднойчы — для атрымання бартавой прылады. Плата спаганяецца ў безнаяўнай форме пасля праезду па платных дарогах.
Перавагі для карыстальніка:
- адзін дагавор на ўвесь парк аўтамабіляў;
- няма неабходнасці спыняцца ў пунктах абслугоўвання і папаўняць рахунак бартавой прылады;
- аплата праезду і закладнога кошту бартавой прылады ажыццяўляецца пры дапамозе паліўнай карты.
Карыстальнік мае права рухацца па платнай дарозе ў рэжыме аплаты па факце толькі пры наяўнасці сапраўднага дагавора карыстання платнай дарогай, сапраўднай паліўнай карты, вызначанай у дагаворы, і ўсталяванай бартавой прылады.
Як зарэгістравацца ў сістэме?
Рэгістрацыя магчыма праз эмітэнта паліўнай карты або праз зварот у пункт абслугоўвання кліентаў.
Як атрымаць бартавую прыладу ў рэжыме аплаты па факце?
Для атрымання бартавой прылады неабходна спачатку зарэгістраваць транспартны сродак у сістэме электроннага збору платы. Для гэтага неабходна звярнуцца да эмітэнта паліўнай карты і заключыць дагавор, пасля чаго звярнуцца ў пункт абслугоўвання BelToll, прад’явіць камплект дакументаў і атрымаць бартавую прыладу.
Камплект дакументаў, якія трэба прад’явіць эмітэнту паліўнай карты:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (арыгінал або копія);
- дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (яго прадстаўніка);
- даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;
- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (арыгінал або копія) для ўсіх аўтамабіляў, якія трэба зарэгістраваць;
- дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, — пры яго наяўнасці (арыгінал або копія);
Камплект дакументаў, якія трэба прад’явіць супрацоўніку ў пункце абслугоўвання BelToll, каб атрымаць бартавую прыладу:
- дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (яго прадстаўніка);
- даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка;
- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (арыгінал або копія) для ўсіх аўтамабіляў, якія трэба зарэгістраваць.
Дакументы на замежнай мове павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову.
Як атрымаць бартавую прыладу для дагавора ў рэжыме перадаплаты?
Для атрымання бартавой прылады неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання BelToll. Для заключэння дагавора і атрымання бартавой прылады трэба прад’явіць наступныя дакументы:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (арыгінал ці копія) (не патрабуецца для фізічных асоб);
- дакумент, які сведчыць асобу
- даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка (калі звяртаецца прадстаўнік);
- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку — арыгінал або копія для юрыдычных асоб і толькі арыгінал для фізічных асоб;
- дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, — пры яго наяўнасці (арыгінал або копія).
Дакументы на замежнай мове павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову.
Якія метады аплаты падчас рэгістрацыі існуюць?
У залежнасці ад абранага тыпу дагавора ў сістэме BelToll магчыма аплата:
для дагавора ў рэжыме аплаты па факце — праз эмітэнта паліўнай карты;
для дагавора ў рэжыме перадаплаты —
- наяўнымі (толькі ў беларускіх рублях);
- банкаўскімі пластыкавымі картамі (VISA, MasterCard, Белкарт, Мiр);
- паліўнай картай (Беларуснафта, Берлiа, E100, E1 CARD).
Ці можна зарэгістраваць некалькі транспартных сродкаў па адным дагаворы?
Дагавор у рэжыме аплаты па факце дае магчымасць рэгістрацыі некалькіх транспартных сродкаў.
Дагавор у рэжыме перадаплаты дае магчымасць рэгістрацыі толькі аднаго транспартнага сродку.
Ці можна карыстацца адной бартавой прыладай для ўсіх аўтамабіляў, зарэгістраваных на маю паліўную карту?
Нельга. Кожная бартавая прылада замацавана за пэўным рэгістрацыйным знакам і не можа быць выкарыстана на іншым транспартным сродку.
Выкарыстанне бартавой прылады, не персаналізаванай для гэтага транспартнага сродку і ўсталяванага на ім рэгістрацыйнага знака, прыводзіць да фарміравання парушэнняў парадку аплаты праезду.
Спосабы аплаты
Як даведацца, ці дастаткова сродкаў на маім рахунку па дагаворы ў рэжыме перадаплаты?
Стан асабовага рахунку перадаплатнага дагавора можна праверыць, звярнуўшыся ў любы пункт абслугоўвання, адправіўшы SMS-запыт балансу альбо пазваніўшы на тэлефон Інфалініі.
Гукавыя і светлавыя сігналы бартавой прылады паведамляюць карыстальніку пра тое, што сродкаў на рахунку дастаткова або патрабуецца папоўніць баланс. Бартавая прылада выдае гукавыя сігналы, калі транспартны сродак праходзіць пад станцыямі збору платы (больш падрабязная інфармацыя прыводзіцца ў Кіраўніцтве карыстальніка).
Якія паліўныя/транспартныя карты прымае сістэма BelToll?
Сістэма BelToll прымае наступныя паліўныя карты:
Як папоўніць рахунак бартавой прылады?
Папоўніць рахунак бартавой прылады можна:
- наяўнымі (аплата прымаецца толькі ў беларускіх рублях);
- банкаўскімі картамі плацежных сістэм Visa, MasterCard, Белкарт i Мiр;
- паліўнымі картамі.
Ці могуць карыстальнікі праверыць баланс свайго рахунку і адлегласць, якую яны праехалі ў сетцы платных дарог?
Так, карыстальнікі, зарэгістраваныя ў сістэме, могуць у любы момант увайсці ў свой Асабісты кабінет на сайце www.beltoll.by і праверыць стан рахунку і гісторыю маршрутаў.
Стан асабовага рахунку перадаплатнага дагавора можна праверыць, звярнуўшыся ў любы пункт абслугоўвання або пазваніўшы на тэлефон кругласутачнай Інфалініі, а таксама адправіўшы SMS-запыт балансу.
Ці можна атрымаць дэталізаваны спіс плацяжоў па пэўнай бартавой прыладзе?
Так, у карыстальнікаў, зарэгістраваных у сістэме, ёсць доступ да дэталізаванага спіса ўсіх аперацый праз Асабісты кабінет на сайце beltoll.by.
Ці можна папоўніць рахунак праз АРІП?
Нельга; для папаўнення рахунку неабходна звярнуцца ў пункт абслугоўвання з бартавой прыладай.
У мяне заключаны дагавор у рэжыме аплаты па факце. Ці можна перанесці неаплачаныя аперацыі за карыстанне платнымі дарогамі ў рахунак за наступны месяц?
Калі ласка, пракансультуйцеся ў эмітэнта сваёй паліўнай карты.
Які дзень лічыцца апошнім днём унясення плацяжоў за карыстанне платнымі дарогамі для дагавораў у рэжыме аплаты па факце?
Калі ласка, пракансультуйцеся ў эмітэнта сваёй паліўнай карты.
Ці можна аплачваць карыстанне сеткай платных дарог у апошні дзень унясення плацяжоў па дагаворы ў рэжыме аплаты па факце?
Калі ласка, пракансультуйцеся ў эмітэнта сваёй паліўнай карты.
Асабісты кабінет
Каму даступны асабiсты кабiнет?
Асабiсты кабiнет даступны толькi для ТС з максiмальна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, ён ствараецца аўтаматычна падчас рэгiстрацыi ТС у сiстэме BelToll.
Для ТС з максімальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны гэта функцыя недаступная.
Ці ёсць абмежаванні адносна часу працы ў Асабістым кабінеце?
Так, агульны час працы ў Асабістым кабінеце (далей таксама выкарыстоўваецца тэрмін «АК») абмежаваны 15 хвілінамі. Больш таго, калі на працягу 10 хвілін пасля аўтарызацыі вы не ажыццявіце ніякіх дзеянняў, сеанс будзе завершаны датэрмінова.
Якія функцыі даступны ў АК?
У Асабістым кабінеце карыстальнік можа:
- праверыць інфармацыю, звязаную з дагаворам (рахункі, дагаворы);
- загрузіць дэталізацыю спісанняў за праезд і праведзеных аплат;
- праверыць парушэнні;
- праверыць тэрмін дзеяння права на вяртанне закладнога кошту бартавой прылады;
- сфарміраваць заяўку на ліквідацыю няспраўнасці і праглядзець стан сфарміраваных заявак;
- падключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»;
- скарыстацца функцыяй «Аплата праезду па разавым тарыфе» па заяўным прынцыпе;
- падключыць і адключыць функцыю «Аплата праезду па разавым тарыфе» ў аўтаматычным рэжыме.
У мяне заключаны дагаворы з рознымі ІД кліента. Ці магу я праглядаць інфармацыю па ўсіх дагаворах у адным АК?
Не. Падчас рэгістрацыі транспартнага сродку ў сістэме электроннага збору платы за праезд, падчас заключэння дагавора карыстання платнай дарогай кожнаму карыстальніку прысвойваецца пэўны ідэнтыфікацыйны нумар кліента — ID кліента. Для аднаго ID кліента ствараецца адзін персанальны Асабісты кабінет. Пад адным ID кліента можна дадаць неабмежаваную колькасць дагавораў карыстання платнай дарогай, аформленых на аднаго і таго ж карыстальніка (фізічную альбо юрыдычную асобу), і адсочваць інфармацыю ў адным Асабістым кабінеце. Для гэтага трэба падчас заключэння кожнага новага дагавора карыстання платнай дарогай у пункце абслугоўвання перад афармленнем дакументаў назваць супрацоўніку ваш бягучы ID кліента.
Для чаго патрэбна папярэдняя рэгістрацыя?
Для тых, хто хоча заключыць дагавор у рэжыме перадаплаты, існуе магчымасць папярэдняй рэгістрацыі на сайце www.beltoll.by. Перавагі папярэдняй рэгістрацыі:
- эканомія часу падчас заключэння дагавора ў пункце абслугоўвання BelToll;
- магчымасць увесці даныя арганізацыі самастойна на працоўным месцы / дома;
- магчымасць увесці свае кантактныя даныя (даныя арганізацыі) самастойна на працоўным месцы / дома;
- магчымасць увесці даныя транспартнага сродку (транспартных сродкаў) самастойна на працоўным месцы / дома.
Каб стаць папярэднім кліентам, трэба прайсці папярэднюю рэгістрацыю на сайце www.beltoll.by.
Для папярэдняй рэгістрацыі трэба ўвайсці на сайт www.beltoll.by, выбраць укладку «Папярэдняя рэгістрацыя» і ўвесці неабходныя даныя.
Рэдагаванне даных: папярэдняя рэгістрацыя
Калі ў Асабістым кабінеце ёсць толькі папярэднія дагаворы, афармленне якіх не было завершана ў пункце абслугоўвання BelToll, то ва ўкладцы «Мае даныя» карыстальніку даступна рэдагаванне ўсіх даных, уведзеных на этапе папярэдняй рэгістрацыі.
Уваход у АК пасля заключэння дагавора ў пункце BelTol
Калі дагавор афармляўся з папярэдняй рэгістрацыяй у Асабістым кабінеце, на вызначаны ў дагаворы адрас электроннай пошты прыйдзе паведамленне з нумарам дагавора і ID кліента (які будзе далей служыць лагінам для ўваходу ў Асабісты кабінет). Лагін у гэтым паведамленні будзе адрознівацца ад таго, што вы выкарыстоўвалі падчас папярэдняй рэгістрацыі, тады як пароль застанецца без змяненняў. Далей сістэма прапануе змяніць лагін і ўвесці пароль (ранейшы!).
Калі папярэдняя рэгістрацыя не праводзілася і дагавор заключаўся адразу ў пункце абслугоўвання, на адрас электроннай пошты, вызначаны ў дагаворы, прыйдзе паведамленне з нумарам дагавора, ID кліента (лагінам) і згенерыраваным паролем. Далей сістэма прапануе змяніць лагін і ўвесці пароль (з электроннага ліста!).
Пасля змены лагіна і ўводу пароля з’явіцца магчымасць уваходу ў Асабісты кабінет.
Атрыманне доступу да АК па заключаным дагаворы
Калі дагавор быў зарэгістраваны ў сістэме, але рэгістрацыя ў Асабістым кабінеце раней не праводзілася, або даныя для ўваходу ў зарэгістраваны раней кабінет адсутнічаюць (згублены), або ваш уліковы запіс быў заблакіраваны з-за няправільных спроб аўтарызацыі, магчымасць атрымаць доступ да Асабістага кабінета ўсё ж не страчана.
Вам трэба:
- на сайце www.beltoll.by выбраць укладку : «Асабісты кабінет»;
- у акне, якое адкрыецца, націснуць кнопку «Зарэгістравацца зараз».
Пасля пералічаных дзеянняў адкрыецца акно, у якім трэба ўвесці вызначаныя ніжэй даныя і націснуць кнопку «Далей»:
- ID кліента;
- нумар дагавора;
- серыя і нумар пашпарта (для фізічных асоб) / УНП (для юрыдычных асоб);
- e-mail — уведзены адрас электроннай пошты будзе зарэгістраваны як адрас па змаўчанні для атрымання ўліковых даных карыстальніка і аналагічнай інфармацыі.
Пасля пацвярджэння ўведзеных даных на ўказаны адрас электроннай пошты прыйдзе паведамленне аб неабходнасці пацвердзіць гэты адрас. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы ў паведамленні і націснуць у акне «Актывацыя», якое з’явіцца, кнопку «Далей».
Пасля гэтага на адрас электроннай пошты прыйдзе ліст з вашым ID кліента (лагінам) і новым паролем.
У адпаведныя вокны ў браўзеры трэба ўвесці даныя з электроннага ліста і націснуць «ОК».
Далей трэба прыдумаць новае імя карыстальніка (лагін) і ўвесці пароль, вызначаны ў электронным лісце, пасля чаго націснуць кнопку «Захаваць».
Увага! Імя карыстальніка павінна пачынацца з літары і ўключаць не менш за 6 сімвалаў.
Скід пароля праз АК
Калі даныя для ўваходу ў Асабісты кабінет згублены, ёсць магчымасць скінуць пароль. Для гэтага трэба націснуць на опцыю «Я забыў (забыла) свой пароль» і ўвесці свой адрас электроннай пошты, а таксама запоўніць поле з аўтаматычна згенерыраваным тэстам-праверкай (CAPTCHA).
Націскаем «Далей»..
На адрас электроннай пошты прыйдзе паведамленне са спасылкай, па якой трэба перайсці, каб рухацца далей. Сістэма прапануе ўвесці новы пароль.
Даступныя дзеянні з існуючымі дагаворамі ў АК
– Праглядзець/рэдагаваць даныя дагавора
– Праглядзець дэталізацыю плацяжоў
– Праглядзець балансавую справаздачу
– Рахунак-фактура — не ўжываецца
– Загрузіць справаздачы аб праведзеных аперацыях
– Паведаміць пра страту БП
– Паведаміць пра знойдзеную БП
– Унесці плату за праезд па разавым тарыфе
Прагляд і рэдагаванне даных дагавора
– Праглядзець/рэдагаваць даныя дагавора
Гэта функцыя Асабістага кабінета дазваляе:
- праглядваць персанальныя даныя кліента;
- праглядваць даныя ТС;
- праглядваць серыйны нумар бартавой прылады і яе стан;
- адсочваць прыблізную дату заканчэння дэпазіту.
Акно «Даныя дагавора»
– Паведаміць пра страту БП
– Паведаміць пра знойдзеную БП
– Праглядзець выпадкі ўтрымання грашовых сродкаў.
Акно «Прагляд выпадкаў утрымання грашовых сродкаў»
Калі карыстальнік аформіў дагавор карыстання платнымі дарогамі, у Асабістым кабінеце будзе даступна для рэдагавання толькі кантактная інфармацыя кліента.
Прагляд дэталізацыі плацяжоў
– Праглядзець дэталізацыю плацяжоў
Гэта функцыя Асабістага кабінета дазваляе праглядаць дэталізацыю плацяжоў і фарміраваць адпаведныя справаздачы.
Дэталізацыя плацяжоў даступна не толькі па бягучых, але і па закрытых і прыпыненых рахунках.
Для прагляду дэталізацыі плацяжоў трэба ў акне фільтра ўвесці наступныя даныя:
- поле «Спіс уліковых запісаў» — выбраць нумар рэгістрацыйнага знака транспартнага сродку;
- поле «Дата пачатку» — увесці дату пачатку справаздачнага перыяду;
- поле «Дата заканчэння» — увесці дату заканчэння справаздачнага перыяду;
- поле «Тып справаздачы» — выбраць тып справаздачы і яе фармат:
- — «Падрабязнасці аперацый»;
- — «Сума плацяжоў за дзень».
Даступныя фарматы справаздач — xls, txt.
Акно «Прагляд выпадкаў утрымання грашовых сродкаў»
У справаздачы «Падрабязнасці аперацый» адлюстроўваецца наступная інфармацыя:
- краіна рэгістрацыі ТС;
- рэгістрацыйны знак ТС;
- серыйны нумар БП;
- назва разліковага сегмента;
- нумар разліковага сегмента;
- дата і час праезду;
- заяўлены клас колькасці восей;
- сума спісання (у беларускіх рублях);
- агульная колькасць аперацый за перыяд;
- агульная сума спісання за перыяд.
У справаздачы «Сума плацяжоў за дзень» адлюстроўваецца наступная інфармацыя:
- нумар рахунку / нумарны знак;
- дата;
- колькасць трансакцый за дзень;
- сума спісання (у беларускіх рублях) за дзень;
- агульная колькасць аперацый за перыяд;
- агульная сума спісання за перыяд.
Увага! У Асабістым кабінеце даступны справаздачы толькі за апошнія 180 дзён.
Прагляд балансавай справаздачы
– Праглядзець балансавую справаздачу
Гэта функцыя Асабістага кабінета дазваляе праглядваць інфармацыю даведачнага балансу рахунку і суму спісанняў грашовых сродкаў з рахунку за бягучы месяц. Інфармацыя пра даведачны баланс даступна не толькі па бягучых, але і па закрытых і прыпыненых рахунках.
Для прагляду справаздачы трэба ў акне «Балансавая справаздача» вызначыць дату пачатку справаздачнага перыяду і дату заканчэння справаздачнага перыяду.
Увага! У Асабістым кабінеце даступны справаздачы толькі за апошнія 180 дзён.
У акне «Балансавая справаздача» адлюстроўваецца наступная інфармацыя:
- дата пачатку справаздачнага перыяду ў межах бягучага месяца;
- дата заканчэння справаздачнага перыяду ў межах бягучага месяца;
- код краіны рэгістрацыі ТС / рэгістрацыйны знак ТС;
- сума спісання грашовых сродкаў з рахунку ТС за вызначаны перыяд;
- даведачная сума рэшты грашовых сродкаў на балансе.
Акно «Прагляд балансавай справаздачы»
Загрузка справаздач аб праведзеных аперацыях
– Загрузіць справаздачы аб праведзеных аперацыях
Гэта функцыя Асабістага кабінета дазваляе атрымаць інфармацыю аб трансакцыях, праведзеных за папярэднія перыяды, і сфарміраваць адпаведныя справаздачы.
Такія справаздачы даступны не толькі па бягучых, але і па закрытых і прыпыненых рахунках.
Для атрымання патрэбнай інфармацыі ў акне «Справаздача аб праведзеных аперацыях» трэба выбраць тып справаздачы:
- Дэталізацыя плацяжоў;
- Справаздача аб праведзеных аперацыях.
У «Справаздачы аб праведзеных аперацыях» адлюстроўваецца наступная інфармацыя:
- нумар уліковага запісу — рахунак ТС;
- серыйны нумар БП — нумар БП, замацаванай за ТС;
- код краіны рэгістрацыі ТС / рэгістрацыйны знак ТС;
- дата— дата праведзенай аперацыі;
- тып аперацыі — спісанне, папаўненне рахунку, вяртанне перадаплатнага балансу і г. д.;
- сума па крэдытавым балансе — сума рэшты на рахунку;
- сума па дэбетавым балансе — сума спісання з рахунку.
У «Дэталізацыі плацяжоў» адлюстроўваецца наступная інфармацыя:
- краіна рэгістрацыі ТС;
- рэгістрацыйны знак ТС;
- серыйны нумар БП — нумар БП, замацаванай за ТС;
- назва разліковага сегмента;
- нумар разліковага сегмента;
- дата і час — дата і час праезду па разліковым сегменце;
- заяўленая колькасць восей ТС;
- сума спісання за разліковы сегмент.
Акно «Справаздача аб праведзеных аперацыях»
Увага! У Асабістым кабінеце даступны справаздачы толькі за апошнія 180 дзён.
У сувязі з вялікім аб’ёмам трансакцый і сум спісанняў прапануем вам сфарміраваць справаздачу праз укладку «Дэталізацыя плацяжоў» па частках, разбіўшы месяц на перыяды (дні) альбо па транспартных сродках. Дэталізацыя таксама даступна для запампоўкі ў фарматах XSL Excel, TXT — CSV, TXT — TAB.
Важна! Для карэктнага фарміравання сум спісанняў трэба выстаўляць часовы перыяд наступным чынам: напрыклад, з 1 па 10, з 11 па 20 і з 21 па 30 (31).
Паведамленне пра страту бартавой прылады
– Паведаміць пра страту БП
Гэта функцыя дазваляе карыстальніку паведаміць пра крадзеж або згубу бартавой прылады. Для паведамлення пра крадзеж або згубу прылады трэба ў акне «Паведаміць пра страчаную бартавую прыладу» выбраць серыйны нумар бартавой прылады, замацаванай за ТС, і прычыну ў залежнасці ад абставін (згублена/скрадзена).
Акно «Паведаміць пра страчаную бартавую прыладу»
Паведамленне пра знойдзеную бартавую прыладу
– Паведаміць пра знойдзеную БП
Гэта функцыя дазваляе карыстальніку паведаміць пра знойдзеную бартавую прыладу. Для паведамлення пра знойдзеную прыладу трэба ў акне «Паведаміць пра знойдзеную бартавую прыладу» выбраць серыйны нумар бартавой прылады, замацаванай за ТС.
АК: заяўкі на ліквідацыю няспраўнасцей
У Асабістым кабінеце ёсць магчымасць ствараць заяўкі на ліквідацыю няспраўнасцей, а таксама праглядваць створаныя раней заяўкі.
Для стварэння заяўкі ў Асабістым кабінеце трэба выбраць укладку «Стварыць новую заяўку на ліквідацыю няспраўнасцей», у фільтры «Тып заяўкі на ліквідацыю няспраўнасцей» выбраць тып звароту.
Заяўкі гэтага тыпу дзеляцца на наступныя катэгорыі:
- «Запыт — Фінансы»: гэта катэгорыя заявак падыходзіць для запытаў інфармацыі, якая адносіцца да фінансавых пытаннях;
- «Запыт — Тэхнічныя»: гэта катэгорыя заявак падыходзіць для запытаў інфармацыі аб працаздольнасці БП;
- «Запыт — Інтэрнет-партал»: гэта катэгорыя заявак падыходзіць для запытаў інфармацыі па пытаннях, звязаных з працай Асабістага кабінета і сайта www.beltoll.by;
- «Прэтэнзія — Якасць абслугоўвання»: гэта катэгорыя заявак падыходзіць для запытаў інфармацыі аб няякасным абслугоўванні карыстальнікаў у пунктах абслугоўвання Beltoll або на Інфалініі.
У Асабістым кабінеце даступна магчымасць прагляду раней створаных заявак на ліквідацыю няспраўнасцей. У кабінеце будуць адлюстроўвацца ўсе створаныя заяўкі, прывязаныя да заключанага дагавора.
Падчас прагляду раней створаных заявак можна атрымаць наступную інфармацыю:
- нумар заяўкі;
- тып заяўкі;
- дата фарміравання заяўкі;
- дата закрыцця заяўкі;
- стан заяўкі;
- апісанне заяўкі.
Прагляд парушэнняў
Для прагляду парушэнняў у Асабістым кабінеце трэба ў фільтры ўкладкі «Паказаць парушэнні» выбраць рэгістрацыйны знак адпаведнага транспартнага сродку альбо скарыстацца опцыяй «Выбраць усе ТС» і націснуць кнопку «Паказаць парушэнні».
Акно «Паказаць парушэнні»
Калі парушэнняў, звязаных з выбраным ТС, няма, у акне з’явіцца надпіс з наступнай інфармацыяй:
- «Нічога не знойдзена» — звесткі пра парушэнні, звязаныя з выбраным ТС, адсутнічаюць;
- «Рэгістрацыйны знак: ХХХХХ» — звесткі пра рэгістрацыйны знак выбранага ТС;
- «Краіна рэгістрацыі: ХХ» — звесткі пра краіну рэгістрацыі выбранага ТС;
- «Перыяды хх.хх.хххх – хх.хх.хххх» — звесткі пра перыяд, калі рахунак/дагавор быў актыўны (рахункі/дагаворы былі актыўныя).
Калі па выбраным рэгістрацыйным знаку ў сістэме будуць зафіксаваны неаплачаныя парушэнні, у акне з’явіцца наступная інфармацыя:
- «ID парушэння» — ідэнтыфікацыйны нумар парушэння (адрозніваецца ад нумара здарэння);
- «Дата» — дата і час фіксацыі парушэння (адрозніваюцца ад даты і часу фіксацыі здарэння);
- «Статус парушэння» — адлюстроўваецца інфармацыя аб адкрытым (неаплачаным) парушэннi;
- «Рэгістрацыйны знак» — паказваецца рэгістрацыйны знак транспартнага сродку з адкрытым парушэннем;
- «Краіна рэгістрацыі» — паказваецца краіна рэгістрацыі транспартнага сродку.
У Асабістым кабінеце даступна магчымасць атрымання больш падрабязнай інфармацыі па ўсіх адкрытых здарэннях з выбраным транспартным сродкам.
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі трэба ў акне «Паказаць парушэнні» націснуць кнопку «Глядзець спіс», пасля чаго ў акне, якое адкрыецца, адлюструецца наступная інфармацыя:
- «ID здарэння» — ідэнтыфікацыйны нумар здарэння (адрозніваецца ад нумара парушэння);
- «Час выяўлення здарэння» — дата і час фіксацыі здарэння (адрозніваецца ад даты і часу фіксацыі парушэння);
- «Тып здарэння» — кароткае апісанне выяўленага здарэння. З больш падрабязнай інфармацыяй пра тыпы здарэнняў можна азнаёміцца, перайшоўшы па наступнай спасылцы: >>>.
Асаблівасці адлюстравання інфармацыі пра парушэнні
- Мэта адлюстравання гэтай інфармацыі ў Асабістым кабінеце — аператыўна паведаміць карыстальніку пра сфарміраваныя парушэнні правілаў карыстання платнымі аўтамабільнымі дарогамі і даць яму магчымасць прыняць захады па прадухіленні паўторных парушэнняў, таму інфармацыя пра актуальныя парушэнні адлюстроўваецца ў Асабістым кабінеце непасрэдна пасля іх фіксацыі сродкамі ЕТС-сістэмы.
- Тым не менш пасля фіксацыі парушэння ў ЕТС-сістэме інфармацыя пра яго праходзіць шэраг дадатковых стадый, пакуль не будзе захавана ў базах даных Транспартнай інспекцыі, што можа заняць некаторы час.
- Калі інфармацыя аб парушэнні на далейшых стадыях праверкі не пацвярджаецца, такое парушэнне выдаляецца з Асабістага кабінета аўтаматычна. Гэта значыць, што парушэння няма. Плата ў павялічаным памеры ўносіцца толькі на падставе Акта парушэння, складзенага ўпаўнаважанай службовай асобай Транспартнай інспекцыі. Да Акта парушэння прыкладаецца квітанцыя з указаннем сумы платы ў павялічаным памеры. Такім чынам, падаць прэтэнзію адносна налічэння і спагнання платы ў павялічаным памеры можна толькі пасля падпісання службовай асобай Транспартнай інспекцыі адпаведнага Акта парушэння.
- Інфармацыя пра парушэнні адлюстроўваецца толькі для тых транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны ў сістэме электроннага збору платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь.
- Парушэнні адлюстроўваюцца толькі для тых транспартных сродкаў, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь (BY).
- Пошук парушэння ажыццяўляецца толькі за той перыяд, калі рахунак/дагавор быў актыўны.
- У асабістым кабінеце адлюстроўваецца інфармацыя пра парушэнні, выяўленыя на працягу апошніх 42 месяцаў. На працягу 36 месяцаў неаплачанае парушэнне адлюстроўваецца ў статусе «Адкрыта», пасля чаго яшчэ на працягу 6 месяцаў— у статусе «Састарэла». Пасля заканчэння 42 месяцаў парушэнне выдаляецца з Асабістага кабінета.
- Інфармацыя пра парушэнне становіцца даступнай у Асабістым кабінеце праз суткі з моманту яго фарміравання. Такая інфармацыя не з’яўляецца статычнай. Яна адлюстроўваецца толькі па запыце (г. зн., пасля выбару адпаведнага нумарнога знака са спіса).
- Пасля ўнясення платы ў павялічаным памеры інфармацыя ў Асабістым кабінеце абновіцца на працягу 24 гадзін.
Падключэнне функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»
Для падключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» патрабуецца заключаны дагавор карыстання платнай дарогай у сістэме BelToll. Для дагавораў у рэжыме перадаплаты можна падключыць да трох асноўных нумароў мабільнага тэлефона, на якія будуць прыходзіць SMS-паведамленні аб парушэннях, дапушчаных транспартнымі сродкамі, зарэгістраванымі па гэтым дагаворы.
Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад аплаты праезду можна падключыць да трох асноўных нумароў мабільнага тэлефона, на якія будуць прыходзіць SMS-паведамленні адносна ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы, плюс адзін дадатковы нумар мабільнага тэлефона * для кожнага транспартнага сродку, на які будуць прыходзіць SMS-паведамленні адносна адпаведнага транспартнага сродку.
* Функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для дадатковага нумара можна падключыць толькі пасля падключэння хаця б аднаго асноўнага нумара мабільнага тэлефона.
Для падключэння функцыі трэба:
- 1. Адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне / ASTT»:
- 2. Выбраць патрэбны дагавор:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 3. Націснуць кнопку «Рэдагаваць»:
Акно «Асноўныя нумары па дагаворы — Падключэнне SMS-апавяшчэння»
- 4. Увесці асноўны нумар (асноўныя нумары) мабільнага тэлефона і паставіць птушку.
- 5. Азнаёміцца з Умовамі карыстання функцыяй «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» і прыняць іх, націснуць кнопку «Захаваць».
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 6. Далей трэба націснуць кнопку «Пацвердзіць нумар» і дачакацца атрымання кода пацверджання на ўведзены тэлефонны нумар.
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя»
Акно павінна заставацца адкрытым да паступлення кода пацверджання.
Не пазней за 1 гадзіну з моманту атрымання кода пацверджання трэба ўвесці яго ў адпаведным полі.
Для ўнясення дадатковых нумароў у дагавор у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад аплаты трэба ўвесці нумар мабільнага тэлефона насупраць адпаведнага транспартнага сродку і паставіць птушку:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
Азнаёміцца з Умовамі карыстання функцыяй «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» і прыняць іх, націснуць кнопку «Захаваць».
Пасля паспяховага падключэння паслугі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» на асноўны нумар (асноўныя нумары) мабільнага тэлефона паступіць адпаведнае SMS-паведамленне.
Як адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»?
Каб адключыць функцыю «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях», трэба:
- 1. Адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне / ASTT»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя»
- 2. Выбраць патрэбны дагавор:
Акно « Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя»
- 3. Націснуць кнопку «Рэдагаваць»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя — Зводная інфармацыя»
- 4. Зняць птушкі з функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» і захаваць змяненні.
Важна! У выпадку адключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» для апошняга асноўнага нумара функцыя ASTT будзе адключана для ўсіх рахункаў.
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
Пасля паспяховага адключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» на асноўны нумар (асноўныя нумары) мабільнага тэлефона паступіць адпаведнае SMS-паведамленне.
Падключэнне функцыі ASTT
Унясенне платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме (ASTT)
У выпадку выкарыстання функцыі ўнясення платы па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме з рахунку карыстальніка платнай дарогі пасля выяўлення сістэмай BelToll здарэння аўтаматычна спісваецца плата па разавым тарыфе ў залежнасці ад тыпу парушэння.
Асаблівасці:
- Функцыя даступна толькі для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll на момант парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі.
- Выкарыстанне функцыі магчыма толькі пасля падключэння паслугі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» (як мінімум для аднаго асноўнага нумара па дагаворы).
- Аўтаматычнае спісанне платы па разавым тарыфе выключае фарміраванне ідэнтычных па тыпе парушэнняў (неаплата альбо няпоўная аплата) на працягу наступных 2 гадзін.
- Плата ў павялічаным памеры за такія парушэнні не спаганяецца.
- Дапускаецца толькі 1 (адно) спісанне STT у аўтаматычным рэжыме.
- Пасля аўтаматычнай аплаты праезду карыстальніку трэба звярнуцца ў пункт абслугоўвання для праверкі прылады электроннай аплаты і аднаўлення работы функцыі ASTT.
Для падключэння функцыі трэба:
- 1. Адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне / ASTT»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 2. Выбраць патрэбны дагавор:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 3. Націснуць кнопку «Рэдагаваць»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя»
Дагавор у рэжыме перадаплаты:
- 4. Адзначце птушкай функцыю ASTT для выбранага дагавора. Азнаёмцеся з Умовамі падключэння функцыі, прыміце іх. Націсніце кнопку «Захаваць».
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
Дагавор у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад аплаты:
- 4. Адзначце птушкай функцыю ASTT для выбранага рахунку. Азнаёмцеся з Умовамі падключэння функцыі, прыміце іх. Націсніце кнопку «Захаваць».
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
Як адключыць функцыю ASTT?
Каб адключыць функцыю ASTT, трэба:
- 1. Адкрыць меню з функцыяй «SMS-апавяшчэнне / ASTT»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 2. Выбраць патрэбны дагавор:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
- 3. Націснуць кнопку «Рэдагаваць»:
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT — Зводная інфармацыя»
- 4. Зняць птушкі з функцыі ASTT і захаваць змяненні.
Акно «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT»
Пасля паспяховага адключэння функцыі ASTT на ўведзены нумар прыйдзе адпаведнае SMS-паведамленне.
Унясенне платы за праезд па разавым тарыфе (заяўны прынцып).
– Унесці плату за праезд па разавым тарыфе (MSTT).
У выпадку парушэння парадку карыстання платнай дарогай карыстальнік можа ўнесці плату за праезд па разавым тарыфе (STT *), каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры.
* STT — разавы тарыф.
Для ўнясення MSTT трэба націснуць «Унесці плату за праезд па разавым тарыфе»
Выберыце неабходны рахунак і нумар транспартнага сродку:
Звярніце ўвагу на перыяд, на працягу якога выключаецца фарміраванне парушэнняў!
Выберыце са спіса абставіны, якія прывялі да парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі.
Націсніце кнопку .
Пацвердзіце суму да аплаты.
Пры неабходнасці спампуйце квітанцыю аб аплаце.
Акно «Унясенне платы за праезд па разавым тарыфе (заяўны прынцып)»
Пасля спісання сумы неабходна звярнуцца ў любы пункт абслугоўвання для праверкі прылады электроннай аплаты і аднаўлення магчымасці ўнясення MSTT.
SMS-запыт праверкі балансу
Чаму не рэалізаваны USSD-запыт балансу?
SMS-запыт дае магчымасць скарыстацца паслугай атрымання інфармацыі пра баланс карыстальнікам з тэлефоннымі нумарамі іншых краін.
Чаму нумар зарэгістраваны ў аператара МТС?
Выбар гэтага мабільнага аператара абумоўлены патрабаваннем пастаўшчыка гэтай паслугі.
Чаму падкрэсліваецца, што баланс даведачны?
Падчас перасячэння транспартным сродкам станцыі збору платы грашовыя сродкі спісваюцца непасрэдна з балансу рахунку прылады электроннай аплаты, пасля чаго даныя паступаюць у сістэму, таму інфармацыя аб фактычным балансе захоўваецца ў памяці прылады, і атрымаць яе можна толькі з дапамогай спецыяльнага тэрмінала, які ўсталяваны ў пункце абслугоўвання. Такім чынам, інфармацыя пра баланс, атрыманая на Інфалініі BelToll, у Асабістым кабінеце і праз SMS-запыт, носіць даведачны характар
SMS аб парушэннях і аплата па разавым тарыфе
Як я магу пераканацца ў актывацыі функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях»?
У выпадку паспяховай актывацыі функцыі SMS-апавяшчэння на нумар (нумары) мабільнага тэлефона паступіць SMS-паведамленне аб паспяховым падключэнні адпаведнай функцыі.