ТС, абавязаныя аплачваць праезд
Аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаны ўсе транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў, а таксама транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, НЕ зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, за выключэннем вызваленых транспартных сродкаў.
Даведайцеся за 2 хвіліны, ці трэба вам аплачваць праезд па платных дарогах, + ПАМЕР платы:
- Увядзіце параметры вашага транспартнага сродку
- Пракладзіце маршрут
Тарыфы
Для ТС з максiмальна дапушчальнай агульнай масай больше за 3,5 тоны
У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2023 г. № 24 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21" устаноўлены наступныя тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах у залежнасці ад колькасці восей:
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 2 восі |
0.114 EUR/km |
|
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 3 восі | 0.142 EUR/km | |
Механічныя транспартныя сродкі з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, 4 восі і больш | 0.171 EUR/km |
Для ТС з максiмальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны
У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2023 г. № 24 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21" устаноўлены наступныя тарыфы для разліку памеру платы за праезд транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны:
Перыяд дзеяння электроннай віньеткі | Памер платы за электронную віньетку, еўра |
---|---|
15 каляндарных дзён | 20 |
30 каляндарных дзён | 31 |
1 каляндарны год* | 107 |
* Электронная віньетка, аплачаная на каляндарны год, дзейнічае з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама на працягу апошніх 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першых 15 каляндарных дзён наступнага года.
Плата па разавым тарыфе
У выпадку парушэння парадку карыстання платнай дарогай карыстальнік мае магчымасць на працягу дзвюх гадзін з моманту здзяйснення парушэння ўнесці плату за праезд па разавым тарыфе, каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры.
Памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах рэспублiкi беларусь па разавым тарыфе:
Катэгорыя транспартнага сродку | Колькасць восей | Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра | |
у выпадках няпоўнай аплаты | у выпадках неаплаты | ||
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна |
Не прымяняецца | 14 | |
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны | 2 |
18 |
36 |
3 | |||
4 і больш |
Плата ў павялічаным памеры
У выпадку парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі ў сістэме BelToll фіксуецца парушэнне, за якое спаганяецца плата ў павялічаным памеры. Памер платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь у павялічаным памеры ўстаноўлены Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2023 г. № 24 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21":
Катэгорыя транспартнага сродку | Колькасць восей | Памер платы ў павялічаным памеры, еўра | |
у выпадку няпоўнай аплаты | у выпадку неаплаты | ||
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна | Не прымяняецца | 100 | |
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны | 2 | 130 | 260 |
3 | |||
4 і больш |
ТС, вызваленыя ад аплаты
У адпаведнасці з пп. 4.4 п. 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 № 426 «Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па вызначаных дарогах Рэспублікі Беларусь» ад аплаты за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь вызваляюцца карыстальнікі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюць:
- транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза або з усталяванымі ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, часовымі нумарнымі знакамі Рэспублікі Беларусь, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, і прычэпы, якія імі буксіруюцца (для пачатку карыстання платнымі дарогамі не патрабуецца выканання якіх-небудзь дзеянняў і фармальнасцей);
- транспартныя сродкі, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, увезеныя фізічнымі асобамі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза або набытыя фізічнымі асобамі на тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і прычэпы, якія імі буксіруюцца, – на працягу 10 дзён адпаведна са дня іх выпуску мытнымі органамі ў мэтах абароту на мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза без абмежаванняў па выкарыстанні і распараджэнні або са дня іх набыцця (для пачатку карыстання платнымі дарогамі не патрабуецца выканання якіх-небудзь дзеянняў і фармальнасцей);
- транспартныя сродкі з выдадзенымі ў замежнай дзяржаве часовымі (транзітнымі) рэгістрацыйнымі знакамі, набытыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі або юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць, гаспадарчае вядзенне або аператыўнае кіраванне і ўвезеныя на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь (для пачатку карыстання платнымі дарогамі не патрабуецца выканання якіх-небудзь дзеянняў і фармальнасцей);
- мапеды і матацыклы (для пачатку карыстання платнымі дарогамі не патрабуецца выканання якіх-небудзь дзеянняў і фармальнасцей);
- зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь колавыя трактары і самаходныя машыны (для пачатку карыстання платнымі дарогамі не патрабуецца выканання якіх-небудзь дзеянняў і фармальнасцей);
- транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння ((для вызвалення ад аплаты праезду неабходна да пачатку руху па платных аўтамабільных дарогах падаць заяву ў ДУ «Белаўтастрада» і атрымаць апавяшчэнне ад ДУ «Белаўтастрада» аб тым, што заява задаволена);
- маршрутныя транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць гарадскія перавозкі пасажыраў, а таксама транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах ліквідацыі надзвычайных сітуацый або перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў (маюць права ажыццяўляць бясплатны праезд па платных дарогах толькі пасля заключэння дагавора карыстання платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад аплаты за праезд і ўсталявання на транспартным сродку прылады электроннай аплаты);
- транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах забеспячэння абараназдольнасці і правапарадку (для вызвалення ад аплаты праезду неабходна да пачатку руху па платных аўтамабільных дарогах падаць заяву ў ДУ «Белаўтастрада» і атрымаць апавяшчэнне ад ДУ «Белаўтастрада» аб тым, што заява задаволена).
Форму заявы на заключэнне дагавора карыстання платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад аплаты за праезд можна спампаваць на афіцыйным сайце ДУ «Белаўтастрада» або тут.
З парадкам рэгістрацыі ТС, якія перавозяць груз гуманітарнай дапамогі, у якасці вызваленых ад аплаты за праезд можна азнаёміцца па спасылцы.
З парадкам рэгістрацыі ТС, якія прыцягваюцца для мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, у якасці вызваленых ад аплаты за праезд можна азнаёміцца па спасылцы.
У выпадку змянення мэты эксплуатацыі транспартнага сродку, вызваленага ад спагнання платы за праезд у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якое выклікала змяненне прававой асновы для вызвалення ад спагнання платы за праезд або пазбаўленне права на вызваленне ад спагнання платы за праезд, а таксама ў выпадку спынення права ўласнасці на такі транспартны сродак або змянення рэгістрацыйнага знака такога транспартнага сродку, за карыстальнікам устаноўлены абавязак перад выездам транспартнага сродку на платную дарогу пісьмова паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову «Белаўтастрада» і вярнуць прыладу электроннай аплаты.
Даведайцеся кошт праезду па пэўным маршруце па платных дарогах:
- Увядзіце параметры вашага транспартнага сродку
- Пракладзіце маршрут
ТС, вызваленыя ад аплаты (гуманітарны груз)
Парадак рэгістрацыі транспартных сродкаў (далей — ТС), якія перавозяць груз гуманітарнай дапамогі, у якасці вызваленых ад аплаты праезду па платных аўтамабільных дарогах.
Карыстальнікі платнай дарогі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, прызначанымі для перавозак грузаў гуманітарнай дапамогі насельніцтву Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, маюць права ажыццяўляць бясплатны праезд па платных дарогах толькі пасля заключэння дагавора карыстання платнай дарогай у рэжыме вызвалення ад аплаты за праезд і ўсталявання на транспартным сродку прылады электроннай аплаты, якая выдаецца дзяржаўнай установай «Белаўтастрада».
Прадугледжаны наступны парадак рэгістрацыі:
- Уласнік (уладальнік) транспартнага сродку абавязаны падаць дакументы (заяву ўстаноўленай формы, зацверджанай Пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2013 года № 16, дакументы, якія пацвярджаюць перавозку грузу гуманітарнай дапамогі) у Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вул. Чырвонаармейская, 7, 220030, г. Мінск, тэл. 222-70-29, інтэрнэт-сайт: www.dha.gov.by) не менш чым за 10 працоўных дзён да ўвозу грузу ў Рэспубліку Беларусь.
- Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля разгляду разгляду і ўзгаднення дакументаў перанакіроўвае хадайніцтва ў ДУ «Белаўтастрада» для рэгістрацыі ТС у сістэме BelToll як вызваленых ад аплаты за праезд з паведамленнем аб месцы перасячэння транспартным сродкам мяжы Рэспублікі Беларусь для атрымання прылады электроннай аплаты ў бліжэйшым пункце абслугоўвання.
- ДУ «Белаўтастрада» на працягу 3 працоўных дзён з моманту атрымання заявы рэгіструе такія ТС і накіроўвае паведамленне ў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
-
Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пасля атрымання інфармацыі ад ДУ «Белаўтастрада» павінен паведаміць уладальніку транспартных сродкаў пра магчымасць атрымання прылад электроннай аплаты ва ўзгодненым пункце абслугоўвання BelToll.
Аперацыі выдачы, замены і звароту прылад электроннай аплаты магчымы толькі пры наяўнасці поўнага пакета дакументаў (дакумент, які сведчыць асобу, якая звярнулася; рэгістрацыйныя дакументы на транспартныя сродкі і арганізацыю, даверанасць на ажыццяўленне неабходных аперацый).
У выпадку змянення мэты эксплуатацыі транспартнага сродку, вызваленага ад спагнання платы за праезд у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якое выклікала змяненне прававой асновы для вызвалення ад спагнання платы за праезд або пазбаўленне права на вызваленне ад спагнання платы за праезд, а таксама ў выпадку спынення права ўласнасці на такі транспартны сродак або змянення рэгістрацыйнага знака такога транспартнага сродку, за карыстальнікам устаноўлены абавязак перад выездам транспартнага сродку на платную дарогу пісьмова паведаміць аб гэтым у дзяржаўную ўстанову «Белаўтастрада» і вярнуць прыладу электроннай аплаты.
ТС, якія рухаюцца на транзітных нумарах
Звяртаем увагу карыстальнікаў сістэмы BelToll на тое, што транспартныя сродкі з транзітнымі нумарамі Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Арменіі з тэхнічна дапушчальнай масай да 3,5 тоны ўключна лічацца зарэгістраванымі на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і не павінны аплачваць праезд па платных дарогах Беларусі.
Калі на транспартным сродку ўстаноўлены транзітныя нумары іншых краін, неабходна да выезду на платную дарогу атрымаць бартавую прыладу ў бліжэйшым пункце абслугоўвання кліентаў.
Інфармацыя аб пунктах абслугоўвання размешчана на сайце сістэмы па гэтай спасылцы.
Буксіроўка ТС (транспартных сродкаў)
У выпадку буксіроўкі транспартных сродкаў карыстальнікам сістэмы BelToll неабходна кіравацца наступнымі правіламі, усталяванымі Палажэннем аб парадку спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2013 года № 340 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку спагнання платы за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь і ўнясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»:
Калі адзін транспартны сродак буксіруе другі транспартны сродак на жорсткай альбо гнуткай счэпцы па платнай дарозе, на кожным транспартным сродку, абавязаным плаціць за праезд па платнай дарозе, павінна быць усталявана бартавая прылада і/ці дзеючая электронная віньетка. На бартавой прыладзе, усталяванай на транспартным сродку з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, неабходна выставіць колькасць восей з улікам кожнай фактычна існуючай восі такога транспартнага сродку, а таксама восей, прадугледжаных яго канструкцыяй.
На бартавой прыладзе першага транспортнага сродку 3 восі;
на бартавой прыладзе другога транспортнага сродку 2 восі.
Калі адзін транспартны сродак (грузавы аўтамабіль) перавозіць другі транспартны сродак (грузавы альбо легкавы аўтамабіль) па платнай дарозе метадам поўнай пагрузкі, такая перавозка не з’яўляецца буксіроўкай. На транспартным сродку, які ажыццяўляе перавозку, павінна быць усталявана бартавая прылада з выстаўленай колькасцю восей з улікам кожнай фактычна існуючай восі такога транспартнага сродку, а таксама восей, прадугледжаных яго канструкцыяй.
Для транспартнага сродку, які перавозіцца, бартавая прылада не патрэбна. Падчас праезду па платных дарогах прылада, зарэгістраваная за транспартным сродкам, які перавозіцца, павінна знаходзіцца ў металізаваным пакеце! Атрымаць металізаваны пакет можна ў любым пункце абслугоўвання.
На бартавой прыладзе транспартнага сродку, які ажыццяўляе перавозку, 3 восі.
Калі адзін транспартны сродак з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны буксіруе па платнай дарозе другі транспартны сродак метадам частковай пагрузкі, на транспартным сродку, які буксіруе, павінна быць усталявана бартавая прылада, на якой неабходна выставіць колькасць восей, адпаведную суме восей транспартнага сродку, які буксіруе (з улікам кожнай фактычна існуючай восі транспартнага сродку, а таксама восей, прадугледжаных яго канструкцыяй), і восей транспартнага сродку, які буксіруюць (з улікам кожнай фактычна існуючай восі транспартнага сродку, а таксама восей, прадугледжаных яго канструкцыяй).
Усталёўваць бартавую прыладу на транспартным сродку, які буксіруюць, не патрабуецца. Падчас праезду па платных дарогах прылада, зарэгістраваная за транспартным сродкам, які буксіруюць, павінна знаходзіцца ў металізаваным пакеце! Атрымаць металізаваны пакет можна ў любым пункце абслугоўвання.
На бартавой прыладзе першага транспортнага сродку 4 восі.
Падчас буксіроўкі прычэпа аўтобусам або транспартным сродкам з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны колькасць восей прычэпа не ўплывае на памер тарыфу.
Краіна рэгістрацыі транспартнага сродку, які складаецца з некалькіх адзінак транспартных сродкаў, вызначаецца па краіне рэгістрацыі транспартнага сродку, які выступае ў якасці цягача.