Паважаныя карыстальнікі сістэмы BelToll!
Інфармуем Вас пра тое, што 1 красавіка 2021 года адбудзецца часовы пераезд пункта абслугоўвання BelToll ДП15, размешчанага зараз па адрасе: М-1/Е 30, 60 км, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён (правы бок), АЗС «Беларуснафта» № 43, бліжэй да мяжы ў будынак гасцініцы «Бона» па адрасе: М-1/Е 30, 58 км, Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён (правы бок).
З 15:00 пункт абслугоўвання ДП15 будзе функцыянаваць па новым адрасе. Спіс паслуг не зменіцца.
Просім прыняць дадзеную інфармацыю да ўвагі і ўлічваць яе пры планаванні маршрутаў.