Новыя тарыфы за праезд па платных аўтамабільных дарогах
Асабісты кабінет

З 1 верасня 2025 года ў нацыянальнай электроннай сістэме спагнання платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь BelToll пачынаюць дзейнічаць новыя тарыфы. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2025 года нумар 65 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21».

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны з 1 верасня 2025 года прымяняюцца наступныя тарыфы:

Колькасць восей

Тарыф за 1 км/еўра

2 восі

0,117

3 восі

0,146

4 і больш

0,176

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай НЕ больш за 3,5 тоны з 1 верасня 2025 года дзейнічаюць наступныя тарыфы:

Перыяд карыстання платнай аўтамабільнай дарогай (перыяд дзеяння электроннай віньеткі)

Тарыф, еўра

15 каляндарных дзён

20

30 каляндарных дзён

32

1 каляндарны год <*>

110

* Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Пры гэтым уладальнікі транспартных сродкаў, якія набылі віньетку да 1 верасня 2025 года, могуць працягваць карыстацца ёю да заканчэння тэрміну дзеяння без якіх-небудзь дадатковых плацяжоў.

Той жа пастановай устанаўліваюцца і новыя памеры платы па разавым тарыфе, якая ўносіцца, каб пазбегнуць рэгістрацыі парушэння ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платных дарогах:

Катэгорыя транспартнага сродку

Колькасць восей

Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра

з 01.09.2025

у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты

у дачыненні да фактаў неаплаты

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна

Не прымяняецца

Не прымяняецца

14

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны

2

18,50

37

3

4 і больш



Cookies user preferences
We use cookies to ensure you to get the best experience on our website. If you decline the use of cookies, this website may not function as expected.
Accept all
Decline all
Read more
Cookies
Yandex Analytics
Google Analytics
Save