Паважаныя карыстальнікі!
Як паведамляе ААТ «Белаграпрамбанк», уведзены часовыя абмежаванні з боку краін Еўрапейскай эканамічнай зоны ў эквайрынгавай сетцы банка, у сувязі з чым прыпынена абслугоўванне картак VISA і MasterCard, выпушчаных банкамі-эмітэнтамі краін Еўрапейскай эканамічнай зоны.
Гэтыя абмежаванні часова робяць немагчымым ажыццяўленне плацяжоў у сістэме BelToll (набыццё электроннай віньеткі, папаўненне сродкаў перадаплаты, унясенне залогавага кошту прылады электроннай аплаты) з выкарыстаннем картак VISA і MasterCard, выпушчаных банкамі-эмітэнтамі краін Еўрапейскай эканамічнай зоны.
У выпадку змены сітуацыі адпаведная інфармацыя будзе апублікаваная на сайце.