У выпадку парушэння парадку карыстання платнай дарогай карыстальнік мае магчымасць унесці плату за праезд па разавым тарыфе (STT*), каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры
*Single Toll Tarif.
1. Апісанне функцыі
Карыстальнік мае магчымасць унесці плату па разавым тарыфе 2 спосабамі:
- унесці плату за праезд па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе (MSTT);
- унесці плату за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме (ASTT).
Важна! Дапускаецца толькі аднаразовае спісанне платы па разавым тарыфе. Пасля гэтага карыстальніку абавязкова трэба звярнуцца ў бліжэйшы пункт абслугоўвання для праверкі бартавой прылады і аднаўлення работы функцыі STT. У адваротным выпадку функцыя платы па разавым тарыфе не ажыццяўляецца.
Тарыфы
Катэгорыя транспартнага сродку |
Колькасць восей |
Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра |
|
у адносінах да фактаў няпоўнай аплаты |
у адносінах да фактаў неаплаты |
||
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны |
Не прымяняецца |
14 |
|
Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны |
2 |
18 |
36 |
3 |
|||
4 і больш |
Скарыстацца функцыяй унясення платы за праезд па разавым тарыфе па заяўным прынцыпе можна толькі на працягу 2 гадзін з моманту парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі.
Унесці плату можна наступнымі спосабамі:
- у Асабістым кабінеце на сайце beltoll.by;
- у любым пункце абслугоўвання BelToll шляхам падпісання заявы.
Парадак унясення MSTT у Асабістым кабінеце
1) Увайдзіце ў Асабісты кабінет на beltoll.by.
2) Зайдзіце ў раздзел меню «Інфармацыя аб дагаворах / Унесці MSTT».
3) Выберыце неабходны дагавор і націсніце кнопку «MSTT».
4) Выберыце неабходны рахунак і нумар транспартнага сродку.
5) Звярніце ўвагу на перыяд, на працягу якога выключаецца фарміраванне парушэння!
6) Выберыце са спіса абставіны невыканання парадку карыстання платнымі дарогамі.
7) Націсніце кнопку «Унесці MSTT».
8) Пацвердзіце суму да аплаты.
9) Пры неабходнасці спампуйце квітанцыю аб аплаце на вашу электронную прыладу.
Увага! Карыстальнік самастойна дэкларуе абставіны парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі са спіса ніжэй.
Асаблівасці:
- Для ўнясення MSTT неабходна наяўнасць дагавора ў ETC-Сістэме, калі дагавора няма — карыстальніку неабходна заключыць дагавор у любым пункце абслугоўвання.
- Плата за праезд па разавым тарыфе спісваецца з рахунка карыстальніка платных дарог пры ўмове наяўнасці дзеючага дагавора карыстання платнымі дарогамі і сапраўдных сродкаў аплаты (прылада электроннай аплаты не заблакаваная, для рэжыму перадаплаты — на балансе рахунка маецца дастаткова сродкаў для спісання, для рэжыму аплаты па факце — маецца сапраўдная паліўная карта, пазначаная ў дагаворы).
Парадак унясення MSTT у пункце абслугоўвання BelToll
1) Пры звароце ў пункт абслугоўвання падайце супрацоўніку пункта:
- дакумент, які сведчыць асобу;
- даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.
2) Паведаміце аператару абставіны невыканання парадку карыстання платнымі дарогамі.
3) Падпішыце заяву на ўнясенне платы па разавым тарыфе і пры неабходнасці атрымайце квітанцыю аб аплаце.
Увага! Карыстальнік самастойна дэкларуе абставіны парушэння парадку карыстання платнымі дарогамі са спіса ніжэй.
Унясенне платы па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме (ASTT) для ТС больш за 3,5 тоны
У выпадку выкарыстання функцыі ўнясення платы па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме падчас фіксацыі здарэння плата па разавым тарыфе аўтаматычна спісваецца з рахунка карыстальніка платнай дарогі.
Важна! Гэта магчыма пры ўмове наяўнасці дзеючага дагавора карыстання платнымі дарогамі і сапраўдных сродкаў аплаты (прылада электроннай аплаты не заблакаваная, для рэжыму перадаплаты — на балансе рахунка маецца дастаткова сродкаў для спісання, для рэжыму аплаты па факце — маецца сапраўдная паліўная карта, пазначаная ў дагаворы).
Асаблівасці:
- Функцыя даступная толькі для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll.
- Выкарыстанне функцыі магчыма толькі пасля падключэння функцыі «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях» (як мінімум для аднаго асноўнага нумара па дагаворы).
- Аўтаматычнае спісанне платы па разавым тарыфе выключае фарміраванне парушэнняў* на працягу наступных 2 гадзін. Плата ў павялічаным памеры па такіх парушэннях не спаганяецца.
* Спісанне платы па разавым тарыфе ў памеры, устаноўленым у дачыненні да фактаў неаплаты, выключае фарміраванне парушэнняў у дачыненні да фактаў неаплаты і няпоўнай аплаты. Спісанне платы па разавым тарыфе ў памеры, устаноўленым у дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты, выключае фарміраванне парушэнняў толькі ў дачыненні да фактаў няпоўнай аплаты.
Падключэнне
Падключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме можна наступнымі спосабамі:
- у Асабістым кабінеце на сайце beltoll.by (для ТС больш за 3,5 тоны);
- у любым пункце абслугоўвання шляхам падпісання заявы (для ўсіх катэгорый ТС).
Парадак падключэння ASTT у Асабістым кабінеце
1) Увайдзіце ў Асабісты кабінет на beltoll.by.
2) Зайдзіце ў раздзел меню «Падключыць функцыю SMS-апавяшчэння / ASTT».
3) Выберыце неабходны дагавор.
4) Калі ў вас не падключана функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях», актывуйце яе.
5) Адзначце функцыю ASTT для абранага рахунка і нумара транспартнага сродку /нумароў транспартных сродкаў («Функцыя ASTT»).
6) Прыміце Умовы карыстання функцыяй, азнаёміўшыся з імі.
7) Націсніце кнопку «Захаваць». Пасля падключэння на названы вамі нумар прыйдзе адпаведнае SMS-паведамленне.
Парадак падключэння ASTT у пункце абслугоўвання BelToll
1) Звярніцеся ў пункт абслугоўвання і пераканайцеся, што ў вас падключана функцыя «SMS-апавяшчэнне аб парушэннях». Калі не, падключыце яе.
2) Падайце аператару:
- дакумент, які сведчыць асобу;
- даверанасць або іншы дакумент, прадугледжаны заканадаўствам, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка.
3) Азнаёмцеся з Умовамі карыстання функцыяй ASTT, якія захоўваюцца ў пункце абслугоўвання, і падпішыце заяву на падключэнне функцыі;
4) Пасля паспяховага падключэння функцыі ASTT на названы вамі нумар прыйдзе адпаведнае SMS-паведамленне.
Важна ведаць! У пункце абслугоўвання можна падключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме толькі ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы.
Як адключыць функцыю ASTT
Карыстальнік платнай дарогі можа ў любы час адключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме ў Асабістым кабінеце на сайце beltoll.by, а таксама шляхам падпісання адпаведнай заявы ў пункце абслугоўвання (бланкі выдаюцца ў пункце абслугоўвання).
Важна ведаць! Для дагавораў у рэжыме аплаты па факце, а таксама ў рэжыме вызвалення ад платы за праезд адключыць функцыю ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме ў пункце абслугоўвання можна толькі ў дачыненні да ўсіх транспартных сродкаў, зарэгістраваных у сістэме BelToll па адпаведным дагаворы
Тыпы SMS-паведамленняў
Падчас выкарыстання функцыі ўнясення платы за праезд па разавым тарыфе ў аўтаматычным рэжыме карыстальнік атрымлівае наступныя SMS-паведамленні:
Тыпы парушэнняў / Абставіны парушэння:
Неаплата |
на ТС адсутнічала ПЭА (тып здарэння 1) |
адсутнічала сапраўдная электронная віньетка для транспартнага сродку з пэўным рэгістрацыйным знакам (тып здарэння 1) |
|
адсутнічаў зумерны сігнал з-за выкарыстання ПЭА ў парушэнне парадку тэхналагічнай эксплуатацыі або з-за выкарыстання няспраўнай ПЭА (тып здарэння 1) |
|
4 зумерныя сігналы з-за недастатковай рэшты сродкаў перадаплаты для аплаты праезду па разліковым сегменце (тып здарэння 4) |
|
4 зумерныя сігналы з-за выкарыстання заблакаванай ПЭА (тып здарэння 5) |
|
на ТС неправамерна выкарыстоўвалася ПЭА, прызначаная для вызваленага ад аплаты ТС (тып здарэння 10) |
|
Няпоўная аплата |
на ПЭА была ўстаноўлена меншая колькасць восей, чым прадпісана парадкам тэхналагічнай эксплуатацыі (тып здарэння 3) |
выкарыстоўвалася ПЭА, не персаналізаваная дпя транспартнага сродку і рэгістрацыйнага знака, усталяванага на ім (тып здарэння 12) |