Новыя тарыфы за праезд па платных аўтамабільных дарогах
Асабісты кабінет

З 20 верасня 2024 года ў нацыянальнай электроннай сістэме збору платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь BelToll пачынаюць дзейнічаць новыя тарыфы. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2024 года № 75 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21».

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны з 20 верасня 2024 года прымяняюцца наступныя тарыфы:

Колькасць восей

Тарыф за 1 км/еўра

2 восі                                     

0,114

3 aвосі

0,142

4 aі больш

0,171

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай НЕ больш за 3,5 тоны з 20 верасня 2024 года дзейнічаюць наступныя тарыфы:

Перыяд карыстання платнай аўтамабільнай дарогай (перыяд дзеяння электроннай віньеткі)

Тарыф, еўра

 15 каляндарных дзён

20

 30 cкаляндарных дзён

31

 1 cкаляндарны год <*>

107

Пры гэтым уладальнікі транспартных сродкаў, якія набылі віньетку да 20 верасня 2024 года, могуць працягваць карыстацца ёю да заканчэння тэрміну дзеяння без якіх-небудзь дадатковых плацяжоў.

Той жа пастановай вызначаюцца і новыя памеры платы па разавым тарыфе, якая ўносіцца, каб пазбегнуць фарміравання парушэння ў выпадку неаплаты ці няпоўнай аплаты за праезд па платных дарогах:

Катэгорыя транспартнага сродку

Колькасць восейs

Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра

з 20.09.2024

У адносінах да фактаў няпоўнай аплаты

У адносінах да фактаў неаплаты

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна

Не прымяняецца

Не прымяняецца

14

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны

2

18

36

3

4 і больш

* Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Cookies user preferences
We use cookies to ensure you to get the best experience on our website. If you decline the use of cookies, this website may not function as expected.
Accept all
Decline all
Read more
Cookies
Yandex Analytics
Google Analytics
Save