Новыя тарыфы за праезд па платных аўтамабільных дарогах
Асабісты кабінет

З 1 чэрвеня 2023 года ў нацыянальнай сістэме збору платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь BelToll пачынаюць дзейнічаць новыя тарыфы. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2023 года № 24 «Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21».

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны з 1 чэрвеня 2023 года прымяняюцца наступныя тарыфы:

Колькасць восей

Тарыф за 1 км/еўра

2 восі

0,101

3 восі

0,126

4 і больш

0,152

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай НЕ больш за 3,5 тоны <*> з 1 чэрвеня 2023 года дзейнічаюць наступныя тарыфы:

Перыяд карыстання платнай аўтамабільнай дарогай (перыяд дзеяння электроннай віньеткі)

Тарыф, еўра

з 01.06.2023

 15 каляндарных дзён

18

 30 каляндарных дзён

28

 1 каляндарны год <**>

96

Пры гэтым уладальнікі транспартных сродкаў, якія набылі віньетку да 1 чэрвеня 2023 года, могуць працягваць карыстацца ёю да заканчэння тэрміну дзеяння без якіх-небудзь дадатковых плацяжоў.

Той жа пастановай вызначаюцца і новыя памеры платы за праезд па разавым тарыфе, якая ўносіцца, каб пазбегнуць спагнання платы ў павялічаным памеры ў выпадку неаплаты ці няпоўнай аплаты за праезд па платных дарогах:

Катэгорыя транспартнага сродку

Колькасць восей

Памер платы за праезд па разавым тарыфе, еўра

з 01.06.2023

у адносінах да фактаў няпоўнай аплаты

у адносінах да фактаў неаплаты

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны

Не прымяняецца

Не прымяняецца

12

Транспартны сродак з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны<*>

2

16

32

3

4 і больш

* Не з'яўляюцца плацельшчыкамі транспартныя сродкі, вызваленыя ад аплаты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 № 426 «Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь».

** Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.

Cookies user preferences
We use cookies to ensure you to get the best experience on our website. If you decline the use of cookies, this website may not function as expected.
Accept all
Decline all
Read more
Cookies
Yandex Analytics
Google Analytics
Save