Паважаныя карыстальнікі транспартных сродкаў з максімальна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны!
Нагадваем аб неабходнасці кантролю карэктнай устаноўкі прылад электроннай аплаты (далей — ПЭА) у адпаведнасці з Інструкцыяй па выкарыстанні або Дадаткам да інструкцыі па выкарыстанні, а таксама аб неабходнасці выконваць указанні гукавых і светлавых сігналаў, якія падае ПЭА падчас руху па платнай дарозе.
Карыстальнік абавязаны своечасова, да пачатку карыстання платнай дарогай, усталяваць прыладу электроннай аплаты на ветравое шкло транспартнага сродку і забяспечыць, каб гэта прылада знаходзілася на ім на працягу ўсяго часу карыстання платнай дарогай.
Перад выездам на платную дарогу неабходна выставіць на ПЭА колькасць восей згодна з іх фактычнай колькасцю на транспартным сродку, уключаючы пад’ёмную вось (пры наяўнасці), восі прычэпаў і паўпрычэпаў, а таксама праверыць статус ПЭА, націснуўшы і ўтрымліваючы кнопку менш за 2 секунды.
У выпадку неабходнасці карыстальнік платнай дарогі мае магчымасць звярнуцца ў пункт абслугоўвання і замяніць ПЭА. Ліпучкі або кранштэйн для мацавання прылады да ветравога шкла транспартнага сродку можна атрымаць бясплатна, звярнуўшыся ў любы пункт абслугоўвання сістэмы BelToll перад выездам на платную дарогу.