Паважаныя карыстальнікі!
Нагадваем, што з 1 верасня ў сістэме BelToll уведзены змяненні. У выпадку транзітнага руху транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны па МКАД-1 і (або) горадзе Мінску прымяняецца павышальны каэфіцыент 10.
Новыя правілы дзейнічаюць у адпаведнасці з пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 24.08.2026 г. № 42 «Аб зацвярджэнні тарыфаў платы за праезд па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь». Новаўвядзенне прымяняецца для транспартных сродкаў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 т. у выпадку, калі яны на працягу адной гадзіны праязджаюць па двух і больш сегментах аўтадарог М-2, М-3, М-4, М-6/Е28, Р-1, Р-23, Р-28 з табліцы ніжэй:
|
Назва дарогі |
Пачатак разліковага сегмента, ад кіламетра |
Канец разліковага сегмента, да кіламетра |
|
М-2 (Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск) |
14,9 |
25,308 |
|
М-3 (Мінск — Віцебск) |
9,4 |
10,418 |
|
М-4 (Мінск — Магілёў) |
16,3 |
19,046 |
|
М-6/Е28 (Мінск — Гродна — мяжа Рэспублікі Польшча (Брузгі)) |
12,0 |
20,575 |
|
Р-1 (Мінск — Дзяржынск) |
8,2 |
24,44 |
|
Р-23 (Мінск — Мікашэвічы) |
10,2 |
14,1 |
|
Р-28 (Мінск — Маладзечна — Нарач) |
12,44 |
16,91 |
Пры праездзе станцый збору платы, размешчаных на пазначаных вышэй сегментах, будзе ажыццяўляцца спісанне платы ў звычайным памеры (па тарыфах без прымянення каэфіцыента). На падставе аналізу інфармацыі аб праездзе сегментаў пры наяўнасці ўмоў для прымянення павышальнага каэфіцыента сістэмай будзе ажыццяўляцца дадатковае спісанне сумы за транзітны праезд: у адносінах да адпаведных сегментаў будзе спісана плата за праезд з прымяненнем каэфіцыента 9,0 да дзеючых тарыфаў з паказам асобнымі радкамі ў дэталізацыі плацяжоў у Асабістым кабінеце на сайце beltoll.by.