Паважаныя карыстальнікі платных дарог!
Інфармуем, што з 1 верасня 2026 г. уступае ў сілу пастанова Урада Расійскай Федэрацыі ад 29 мая 2026 г. № 642 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Урада Расійскай Федэрацыі ад 29 чэрвеня 2021 г. № 1052 «Аб зацвярджэнні Правіл ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Расійскай Федэрацыі» (далей – Пастанова).
У адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай Пастановы, у выпадку выяўлення ў пункце пропуску (на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі) парушэння патрабаванняў заканадаўства Расійскай Федэрацыі аб унясенні платы за праезд па платных дарогах, здзейсненага з выкарыстаннем транспартнага сродку, які належыць замежнаму перавозчыку, службовая асоба мытнага органа выдае вадзіцелю патрабаванне аб неабходнасці ўнясення платы за праезд па платных дарогах і афармляе рашэнне аб забароне руху транспартнага сродку.
Перад паездкай у Расійскую Федэрацыю рэкамендуецца ўпэўніцца ў адсутнасці запазычанасці па аплаце за праезд. Інфармацыю па запазычанасці можна атрымаць па спасылцы.
У выпадку неабходнасці кліенты ПЭК «Белаўтастрада» могуць звяртацца па дапамогу да спецыялістаў ДУ «Белаўтастрада» ў працоўны час па тэлефонах: +375 (17) 259-80-79, +375 (17) 259-80-43 (панядзелак-чацвер з 8:30-13:00, з 13:30-17:15; пятніца з 8:30-13:00, з 13:30-16:00).