Аб сістэме
BelToll — гэта электронная сістэма збору платы за праезд, якая дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 ліпеня 2013 года. Сістэма заснавана на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая выдатна зарэкамендавала сябе ва ўсім свеце. Гэта тэхналогія дазваляе карыстальнікам дарогі аплачваць праезд без спынення транспартных сродкаў у пунктах збору платы.
Даведайцеся, ці трэба вам аплачваць праезд па платных дарогах:
- Увядзіце параметры вашага транспартнага сродку
- Пракладзіце маршрут
Над палатном дарог, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, размешчаны металічныя парталы збору платы, абсталяваныя прыёмаперадатчыкамі, якія забяспечваюць абмен інфармацыяй з бартавой прыладай, усталяванай на лабавым шкле транспартнага сродку, або фіксуюць наяўнасць сапраўднай электроннай віньеткі ў транспартным сродку не больш за 3,5 тоны.
Праезд па платных аўтамабільных дарогах, якія ўваходзяць у сістэму BelToll, абавязаны аплачваць кіроўцы, якія кіруюць наступнымі відамі транспартных сродкаў:
- механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны (з дапамогай бартавой прылады, якая ўсталёўваецца на ўнутраным баку лабавага шкла);
- механічныя транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза (з дапамогай электроннай віньеткі). Транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны, зарэгістраваныя ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія), вызвалены ад аплаты праезду.
Незалежна ад таго, аплачваецца праезд з выкарыстаннем бартавой прылады або электроннай віньеткі, зніжаць хуткасць або выбіраць пэўную паласу руху падчас праезду праз парталы спагнання платы не трэба. Дзякуючы выкарыстанню гэтай сістэмы ўсім карыстальнікам дарогі забяспечваецца бесперапынны шматпалосны дарожны рух.
Прамая сувязь паміж бартавой прыладай у аўтамабілі і парталам збору платы забяспечвае цалкам аўтаматычны разлік сумы платы за праезд па вызначаным участку платнай дарогі, калі транспартны сродак праходзіць пад парталам збору платы. У момант праезду транспартных сродкаў пад парталамі збору платы сістэма аўтаматычна спісвае сродкі з рахунку бартавой прылады, які ствараецца ў працэсе рэгістрацыі карыстальніка ў сістэме.
Падчас праезду транспартнага сродку не больш за 3,5 т па платнай дарозе сістэма аўтаматычна вызначае наяўнасць сапраўднай электроннай віньеткі, параўноўваючы нумарны знак на аўтамабілі з данымі, уведзенымі падчас яе куплі.
Інфармацыя аб рэгістрацыі
Зарэгістравацца ў сістэме можна праз эмітэнта сваёй паліўнай карты:
або наведаўшы адзін з пунктаў абслугоўвання кліентаў.
Пасля рэгістрацыі ўласнік (уладальнік) транспартнага сродку заключае з дзяржаўнай установай «Белаўтастрада» дагавор карыстання платнай дарогай, які рэгулюе адносіны, звязаныя з карыстаннем платнай дарогай.
Калі ўласнік (уладальнік) транспартнага сродку не заключыць дагавор карыстання платнай дарогай, такі дагавор лічыцца заключаным у момант выезду транспартнага сродку на платную дарогу.
Непасрэдны вадзіцель транспартнага сродку, які не з’яўляецца яго ўласнікам (уладальнікам), падчас карыстання платнай дарогай дзейнічае ад імя і ў інтарэсах уласніка (уладальніка) транспартнага сродку.
Рэгістрацыяі ў рэжыме перадаплаты
- Рэгістрацыя ў пунктах абслугоўвання кліентаў.
- Асобны дагавор на кожны транспартны сродак.
- Рэкамендавана для арганізацый з невялікім паркам аўтамабіляў (да пяці), якія рэдка карыстаюцца сеткай платных дарог, што ўваходзяць у сістэму BelToll.
Спосабы аплаты:
- наяўнымі толькі ў беларускіх рублях;
- банкаўскімі пластыкавымі картамі (VISA, MasterCard, Белкарт, Мiр);
- паліўнай картай (Беларуснафта, Берліа, E100, E1 CARD).
Вадзіцель абавязаны адсочваць баланс бартавой прылады і кожны раз, калі бартавая прылада сігналізуе аб нізкім балансе, папаўняць яго ў пунктах абслугоўвання, размешчаных на трасе.
Працэдура рэгістрацыі:
-
Наведайце любы пункт абслугоўвання з наступнымі дакументамі:
- арыгінал або копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (не патрабуецца для фізічных асоб);
- дакумент, які сведчыць асобу;
- даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка (калі звяртаецца прадстаўнік);
- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку — арыгінал або копія для юрыдычных асоб і толькі арыгінал для фізічных асоб;
- дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, — пры яго наяўнасці (арыгінал або копія).
Дакументы на замежнай мове павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову.
- Падпішыце дагавор.
- Унясіце закладны кошт бартавой прылады. Памер закладнога кошту складае 50 еўра; уносіцца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень аплаты.
- Папоўніце рахунак вашай бартавой прылады ў беларускіх рублях: мінімальны памер перадаплаты складае 25 еўра, максімальны памер рэшты сродкаў перадаплаты складае 350 еўра.
- Атрымайце ў пункце абслугоўвання кліентаў персаналізаваную бартавую прыладу і ўсталюйце яе на транспартны сродак строга ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам карыстальніка / Інструкцыяй па ўсталяванні.
Рэгістрацыя ў рэжыме постаплаты
Рэгістрацыя праз эмітэнтаў паліўных карт: Беларуснафта, Берліа, Е1 CARD, ПЭК «Белаўтастрада».
Перавагі:
- адзін дагавор на ўвесь парк аўтамабіляў;
- няма неабходнасці спыняцца ў пунктах абслугоўвання і папаўняць баланс бартавой прылады;
- аплата праезду і закладнога кошту бартавой прылады ажыццяўляецца з дапамогай паліўнай карты.
Працэдура рэгістрацыі ў офісе эмітэнта паліўнай карты (рэкамендавана для кампаній з паркам, які ўключае больш за дзесяць аўтамабіляў):
- Зарэгіструйце транспартныя сродкі ў эмітэнта сваёй паліўнай карты (асабіста ў офісе або на яго сайце).
- Перадайце эмітэнту вашай паліўнай карты наступны камплект дакументаў:
- пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка (арыгінал або копія);
- дакумент, які сведчыць асобу;
- даверанасць або іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка;
- пасведчанні аб рэгістрацыі транспартнага сродку (арыгінал або копія) на ўсе аўтамабілі, якія рэгіструюцца;
- дакумент, які пацвярджае экалагічны клас транспартнага сродку, — пры яго наяўнасці (арыгінал або копія).
Дакументы на замежнай мове павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову.
-
Атрымайце персаналізаваную бартавую прыладу ў любым пункце абслугоўвання пасля ўезду ў Рэспубліку Беларусь.
Бартавая прылада павінна быць усталявана на лабавым шкле транспартнага сродку, як паказана ў кіраўніцтве карыстальніка.
Абазначэнне платных участкаў дарог
У Рэспубліцы Беларусь для абазначэння платных участкаў дарог, якія ўваходзяць у сістэму электроннага збору платы BelToll, выкарыстоўваюцца наступныя дарожныя знакі:
Прыклад знака 5.42 «Платная аўтамабільная дарога»
Прыклад знака 5.43 «Канец платнай аўтамабільнай дарогі»
Знакі ставяцца на адлегласці, дастатковай для выбару альтэрнатыўнага шляху для бясплатнага праезду, і могуць суправаджацца ўдакладняльнай таблічкай «Адлегласць да аб’екту».
У прыгранічных зонах на аўтамабільных пунктах пропуску ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты — дарожныя знакі індывідуальнага праектавання з указаннем платных сегментаў дарог Беларусі і катэгорыі транспартных сродкаў, на якія распаўсюджваюцца абавязацельствы па аплаце.
На некаторых аўтамабільных пунктах пропуску з высокай інтэнсіўнасцю руху дадаткова ўстаноўлены інфармацыйныя шчыты — дарожныя знакі індывідуальнага праектавання памерам 3x6 метраў, выкананыя на святловяртальнай плёнцы, з указаннем платных сегментаў дарог Беларусі, катэгорый транспартных сродкаў, на якія распаўсюджваюцца абавязацельствы па аплаце, і адлегласці да бліжэйшага пункта абслугоўвання кліентаў BelToll.
Аўтамабільныя пункты пропуску з высокай інтэнсіўнасцю руху, паблізу якіх устаноўлены дадатковыя інфармацыйныя шчыты — дарожныя знакі індывідуальнага праектавання памерам 3x6 метраў
Брэсцкая вобласць:
- Брэст, вул. Варшаўская шаша;
- Брэст, вул. Кацін Бор;
- Пясчатка;
- Дамачава;
- Казловічы;
- Верхні Церабяжоў;
- Дзівін;
- Макраны;
- Махро;
- Невель;
- Олтуш;
- Тамашоўка.
Гродзенская вобласць:
- Катлоўка;
- Каменны Лог;
- Беняконі;
- Прывалка;
- Брузгі;
- Бераставіца.
Віцебская вобласць:
- Грыгораўшчына;
- Урбаны;
- Рэдзькі.
Гомельская вобласць:
- Аляксандраўка;
- Весялоўка;
- Глушкевічы;
- Камарын;
- Новая Гута;
- Новая Рудня.
Спіс платных участкаў дарог
Праглядзіце ўсе ўчасткі платных дарог на карце; акрамя таго, вы можаце падлічыць кошт праезду па пэўным маршруце:
- Увядзіце параметры вашага транспартнага сродку
- Пракладзіце маршрут
Вы таксама можаце паглядзець карту платных дарог і пунктаў абслугоўвання
ПаглядзецьСпіс платных участкаў дарог на 01.12.2019 г.: